18+
Алёнкіны казкі

Объем: 170 бумажных стр.

Формат: epub, fb2, pdfRead, mobi

Подробнее

Прысвячаецца ТАБЕ

Прадмова

Казкі, сказанні, сказы для дарослых. Аб чым можа паведаміць кніга з такой назвай?

Шмат аб чым. Тут вы знойдзеце адказы на пытанні: што? каму? чаму? як? калі?

Прабачце, калі некаторыя адказы пададуцца жорсткімі. Я добра ведаю, што словам можна параніць, знявечыць, нават забіць. Але ім можна і лячыць. Тэрапеўтычныя ж метады, безумоўна, мякчэйшыя, але не заўсёды дапамагаюць. Часам хірургічнае ўздзеянне з’яўляецца больш эфектыўным, а ў асобных выпадках і адзіна магчымым.

На вышэй пералічаныя пытанні я адкажу вам і зараз, у прадмове. Праўда, крыху інакш.

Такім чынам, коратка аб галоўным.

Што ўяўляюць сабой мае «казкі»?

Гэта разважанні аб сэнсе жыцця.

Каму яны прысвечаны? Хто звычайна больш за ўсё цікавіцца казкамі? Дзеці. А кім з’яўляецца ў глыбіні душы кожны дарослы? Дзіцём. Так што, гэта кніга для ўсіх.

Таксама яна прызначана homo sapiens — «чалавеку разумнаму». Ён у мяне стаіць на асобым рахунку. Чаму? Зразумееце, чытаючы.

Чаму я напісала гэтыя эсэ?

Вы ўсе ведаеце, што кожны выглядае роўна настолькі, наколькі ён сябе адчувае. Уважліва паназіраўшы за сваімі роднымі і блізкімі, знаёмымі і не вельмі, я прыйшла да высновы, што светаўспрыманне маіх сучаснікаў і суайчыннікаў не лішне было б падкарэктаваць. Спадзяюся, уважлівае прачытанне «казак» дапаможа вам здаць экзамен пад назвай «Жыццё» на «выдатна».

«Лепш сініца ў руках, чым журавель у небе».

«Усё або нічога».

«Усё або ўсё».

Які з гэтых прынцыпаў вам падабаецца больш? Спадзяюся, што апошні. У такім выпадку — гэта кніга для вас. У ёй вы знойдзеце ключ да выканання ўсіх сваіх самых запаветных жаданняў: быць здаровымі і шчаслівымі, знайсці каханне, пазнаць невядомае.

Як чытаць?

Лепш па парадку. Не ў тым парадку, у якім любяць чытаць газеты і часопісы жанчыны (ззаду наперад), а паслядоўна. Чаму? Таму што, прапусціўшы папярэдняе, могуць узнікнуць цяжкасці з разуменнем наступнага. Таму чытаем «па-мужчынску»: «заўсёды наперад, ні кроку назад». Дзейнічаць, дарэчы, таксама раю вам, абапіраючыся на гэты прынцып. Шкоды ад гэтага не будзе.

Калі чытаць?

На самай справе жыць і чытаць можна толькі «сёння і зараз». Я не заклікаю вас забыць мінулае і перастаць будаваць планы на будучыню. Прысвячаць гэтаму ўсё сваё жыццё не трэба. Ну, калі ўсё зразумела, то ў добры шлях!

Умовы гульні «Збяры мазаіку» пад назвай «Чалавек, свет і Сусвет»

Самага галоўнага вачыма не ўбачыш: зорка адно толькі сэрца.

А. дэ Сэнт-Экзюперы

Ёсць гісторыя размоў, гоманаў, падзей…

І ёсць гісторыя маўчання —

таго, аб чым было прамоўчана.

І вось гэта — галоўная,

а «тая» — так сабе.

В. В. Разанаў

Уявіце сабе акружнасць. Падзяліце яе ў думках прыкладна на шэсць роўных частак. А яшчэ лепш намалюйце. А зараз паглядзіце на свой шэдэўр і адкажыце, калі ласка, на пытанне: што намалявана?

Кола, сонейка, мячык, кавун, сняжынка, сурвэтка, павуценне, апельсін у разрэзе…

Адказ на пытанне цалкам залежыць ад вашай фантазіі, а значыць, суб’ектыўны.

Ад таго, што вы па-рознаму адказалі на адно і тое ж пытанне, выява змянілася?

Не. Як была начэрчана акружнасць, змяшчаючая тры адрэзкі прамых ліній, злучаючых дзве кропкі акружнасці і праходзячых праз цэнтр, так і засталася. Гэта — аб’ектыўная рэчаіснасць. Від якой не залежыць ад вашага ўспрымання.

А калі так, то адказы на фундаментальныя пытанні: як узнік Сусвет, адкуль пайшло жыццё на Зямлі, як узнік чалавек, павінны быць адназначныя, агульныя і для навукі, і для рэлігіі, і для міфалогіі, адзіна правільныя з усіх пунктаў гледжання. Павінны існаваць аб'ектыўныя адказы на такія важныя для чалавецтва пытанні.

Дзе і як іх, гэтыя адказы, шукаць?

Пачытайце міфы і народныя казкі, легенды і паданні, рэлігійныя тэксты і навуковыя выданні, не забывайце звяртаць увагу на мастацкую літаратуру, на карціны і скульптуры. Там змяшчаецца ісціна. Але ні ў адным асобна ўзятым творы мастацтва або ў адной толькі кнізе, а ва ўсіх разам, адначасова. Веданне хаатычна раскідана ў іх, яго па крупіцах трэба збіраць у адно вялікае аб'ектыўнае цэлае. Трэба «сабраць мазаіку».

Як вызначыць, што з бясконцага патоку інфармацыі з'яўляецца сапраўдным, заслугоўваючым увагі, праўдзівым?

Запытайце ў сябе. Дзесьці там, унутры кожнага з нас, ёсць адказы на ўсе пытанні. Трэба толькі не баяцца і не ленавацца іх задаваць. І тады маўчанне зашэпча, загаворыць, а часам і закрычыць.

Я запытала. Што атрымалася, раскажу ў маіх «казках».

Прыкметы і павер»і

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш.

У. Караткевіч

Прыкметы і павер’і, якія мы заўважаем на дадзены момант, ёсць адлюстраванне нашай падсвядомасці. Калі мы думаем, што захварэем ад таго, што ў памяшканні скразняк, ці ад таго, што мы самі сябе сурочылі, выхваліўшыся, што ў гэтым годзе ніводнага разу не хварэлі, мы абавязкова захварэем. Калі нам здаецца, што сённяшні паход ў краму скончыцца нічым, то так яно і будзе. Калі мы падсвядома жадаем ад кагосьці-чагосьці пазбавіцца (напрыклад, ад надакучыўшых адносін), то і прыкметы будуць сустракацца адпаведныя: вылеціць цагліна з печы, двор пачне хутка зарастаць крапівай, крумкач праляціць з карканнем над дахам у бок могілак… Прыкметы нібыта пацвярджаюць наша падсвядомае жаданне, апошняе ўзмацняецца, і смерць, хвароба, здрада, безграшоўе не прымусяць сябе доўга чакаць. Варта ж толькі падумаць аб каханні, шчасці, здароўі — і гэтыя думкі неўзабаве быццам магнітам прыцягнуць да вас шчасце ўзаемнага кахання, а дзеля таго, каб быць здаровым, дастаткова ўпэўнена сказаць сабе «я здаровы» і «як верыце, так яно і будзе».

Закрануўшы паняцце веры, неабходна адзначыць, што так, калі вы свята верыце ў тое, што перабегшы дарогу чорны кот прыносіць удачу, то не трэба шукаць абходныя шляхі — вам ніякая небяспека не пагражае. Сапраўды, калі вы спакойна ставіцеся да сустрэчы з чалавекам з пустымі вёдрамі — ніякія непрыемнасці, дзякуючы гэтаму спатканню, вас не напаткаюць, ваша «чаша» застанецца такой жа поўнай, як і раней, а калі вы ідзяце па справе, то яна, безумоўна, удасца. Вера ў тое, што пустыя вёдры азначаюць, што вы справіцеся са ўсім так жа лёгка, як важаць ненапоўненыя вёдры, а не марнуеце час дарма, займаючыся не той справай, прынясе ўдачу. Безумоўна, калі вы запраграмавалі сваю падсвядомасць на тое, што левая рука чухаецца да грошай, то вы абавязкова будзеце іх атрымліваць пасля такой няхітрай рэакцыі арганізма на прыток грашовых сродкаў. Але калі вы дамовіліся з самім сабой, што гэтае ж дзеянне азначае, што з грашыма прыйдзецца развітацца, то неўзабаве вы іх аддасцё або, калі вы не верыце ні ў першае, ні ў другое, жаданне пачухаць рукі будзе сігналізаваць аб тым, што пара ўжо іх памыць.

Аднак калі вам не лішне было б даведацца, якога выніку чакаць ад прыняцця важнага рашэння, дазвольце сабе раскошу звярнуцца да традыцыйных, вякамі ўсталяваных прыкмет і павер’яў, якія здольны ўказаць на выбар правільнага шляху, даць неабходную параду, аказаць дапамогу. Гэтак жа няма нічога дрэннага і ў выкарыстанні прыёмаў белай магіі ва ўласных утылітарных мэтах. Але тут трэба памятаць: магія, нават белая, адносіцца да той катэгорыі рэчаў, за якія рана ці позна прыйдзецца заплаціць. Гэта нармальна, плацім мы і за іншае. Напружанне выклікае толькі той факт, што кошт загадзя невядомы. Бадай што, бяспройгрышным варыянтам у такім разе будзе звяртанне з просьбай да памерлых родзічаў, да любых прадстаўнікоў таго свету (і святых, у тым ліку), папярэдне пачаставаўшы іх рытуальнай ежай ці выканаўшы ахвярапрынашэнне, любое іншае дзеянне, дзе вы спачатку расплачваецеся за тое, што атрымаеце потым. Ёсць толькі адна акалічнасць: вы ўпэўнены, што на самай справе ведаеце, чаго хочаце?!

Не раю з толькі што сказанага зрабіць няправільны вынік, што, калі вы не будзеце ведаць дрэнных прыкмет, то нічога благога з вамі не здарыцца. Гэта вы разумна разважаеце, што нічога такога не ведаеце, а ваша падсвядомасць, у многім заснаваная на памяці роду, лічыць зусім наадварот і, калі яе асэнсавана не перапраграмаваць, а для гэтага, як мінімум, трэба ведаць, што можна і ці варта было б нешта перайначыць, спрацуе гэтак жа добра, як многа вякоў таму дапамагала вашаму далёкаму продку «падсцяліць саломкі» там і тады, дзе і калі было патрэбна.

Якія робім высновы? Так, трэба абавязкова прыслухоўвацца да голасу народнай мудрасці, але пры гэтым памятаць, што вера стаіць над ёй. Вера знаходзіцца на парадак вышэй за любыя прыкметы, павер’і, варожбы, вопыт прошлых пакаленняў. Але не сляпая, а заснаваная на ведах, таму што безагаворачна паверыць, паверыць на самай справе, можна толькі таму, што сам перажыў.

***

Аб тым, як веданне прыкмет дапамагло мне, будзе прыклад.

У свой час я выйшла замуж, як кажуць, «па залёце». Мы не любілі адзін аднаго, але ж «гады ідуць», «дзіцяці патрэбен бацька»… Карацей, усе гэтыя стэрэатыпы спрацавалі. Да чаго гэта прывяло? Я амаль не страціла не толькі мужа, але і дачку. Як гэта адбылося? Зараз раскажу. Кожны чалавек хоча быць шчаслівым. Узнікненню такога самаадчування на той час перашкаджалі дысгарманічныя адносіны з нелюбімым чалавекам. І падсвядома я заўсёды хацела яго пазбавіцца. Жаданне паступова даходзіла да Бога. Як вынік, у хаце пачалі здарацца незвычайныя рэчы: спачатку заляцела ў пакой сініца, потым засохла яблыня, трэснула шкло ў акне, з печкі абсыпалася цэгла. І калі Насця, нарэшце, пабудавала з кубікаў помнік, потым паклала пад яго ляльку, намаляваўшы спачатку ёй на шыі чырвоную паласу, у мяне на галаве заварушыліся валасы. Я запытала, што яна робіць. Насця адказала, што дзяўчынку збіла машына, і яе трэба пахаваць, таму яна і зрабіла ёй помнік.

Згодна добра вядомых мне народных павер’яў, спярша я павінна была страціць мужа, а потым і дачку. Прычым тут дачка, запытаеце вы, калі я хацела пазбавіцца ад мужа? Тут амаль не спрацаваў яшчэ адзін стэрэатып: «Хочаш пазбавіцца нямілага, Бог забярэ любімага». Мяне ахапіў жах. Трэба было нешта рабіць, і хутка. І я зрабіла. Падала на развод, забрала дачку і пераехала з ёй да бацькоў. Зараз мне сустракаюцца толькі добрыя прыкметы. Бо я так хачу. Я здолела перавярнуць усё ў сваім жыцці, каб распачаць зноўку. А вы?

***

Неўзабаве пасля азначаных падзей, падчас майго знаходжання на сесіі, сябар распавёў мне легенду. Сутнасць яе заключалася ў тым, што два чалавекі, жадаючы даведацца аб сваім далейшым лёсе, пайшлі да прадказальніка. Аднаму з іх ён напрарочыў, што праз год той стане князем, а другому сказаў, што праз год яго ўжо не будзе ў жывых. Той, якому нагадалі ўладу і багацце, вырашыў, што, паколькі яго чакае такі выдатны лёс, не варта больш працаваць над сабой і пусціўся ва «усе цяжкія»: пачаў піць, гуляць… Другі ж вырашыў, што раз жыць яму засталося ўсяго нічога, трэба зрабіць за гэты час усё, што ў яго сілах, для самаўдасканалення, каб паміраць было не сорамна.

Роўна праз год сябры сустрэліся. Ідуць яны па беразе ракі, разважаюць, што вось, ні ў аднаго, ні ў другога прадказанне не збылося. Раптам з лесу выскачылі злодзеі. Атрымалася так, што таго, хто павінен быў стаць князем, яны зарэзалі, а таго, хто павінен быў памерці, толькі паранілі.

Чаму так атрымалася? Таму што першы растраціў дадзеныя яму жыццёвыя сілы марна, а другі працягваў працаваць над сабой з яшчэ большай упартасцю і напружаннем.

На наступны дзень пасля таго, як я пачула гэту легенду, мне патэлефанавала маці. Аказваецца, напярэдадні ў бальніцу трапіла мая дачка. Ангіна дала ўскладненні, і ў яе раптоўна пачаўся ацёк гартані. Насця пачала задыхацца. Машына хуткай дапамогі прыехала своечасова: усяго некалькі хвілін аддзялялі маю дачку ад смерці.

І тут я зразумела, што ў мяне на самай справе атрымалася адкруціць сітуацыю з тым, каб зрабіць работу над памылкамі.

Не трэба браць з мяне прыклад і чакаць, пакуль сітуацыя стане крытычнай. Пачніце працаваць над сабой зараз.

***

Пасля апошняга здарэння мінуў месяц. Я не папярэдзіла: у маёй дачкі на працягу апошняга года балелі ножкі. То адна, то другая. Не памятаю зараз, якая болей. Я тады не магла зразумець: чаму? А зараз вось здагадалася — «да зямлі яе цягнула», у зямлю, пад зямлю, да таго свету. Пару месяцаў назад балець перасталі. А два дні таму зноў пачалося. Праўда, на гэты раз балела толькі адна, але вельмі моцна. Гэта доўжылася каля чатырох гадзін. Потым усё прайшло. А сёння, 31 кастрычніка 2010 года, я сустрэлася з сяброўкай. Яна мне паведаміла, што якраз два дні таму майму цяпер ужо былому мужу стала дрэнна. Яго забрала машына хуткай дапамогі. Некалькі гадзін ён знаходзіўся пад кропельніцай — роўна столькі, колькі ў Насці балела правая ножка. Правая — адказваючая за правае, мужчынскае, за здароўе бацькі. Зараз з ім усё добра.

Прыемна бачыць вынікі сваёй працы — працы над сабой.

Варажба, або жадаеш быць шчаслівым?

Ні адно жаданне не даецца нам без таго, каб не даваліся сілы здзяйсніць яго. Магчыма, аднак, дзеля гэтага прыйдзецца папрацаваць.

Р. Бах

Калі існуючы свет — гэта ілюзія, і ўсе падзеі, якія з намі здараюцца, залежаць ад нашых думак, спадзяванняў і веры ў іх ажыццяўленне, то ўзнікае міжвольнае пытанне: а як жа варожбы на картах, рунах, па агню, вадзе, камянях, любімай кнізе?

Справа ў тым, што ўсе яны, так жа як прыкметы і павер’і, ёсць адлюстраванне нашай падсвядомасці, якая пасылае імпульсы сазнанню. Такім чынам, на картах адлюстроўваецца толькі тое, што знаходзіцца ў дадзены момант у вашай галаве. І калі, згодна варажбе, вас чакае ўсё толькі благое, мае сэнс запытаць сваю падсвядомасць: чаму так? Што вас турбуе? Што перашкаджае вам быць шчаслівымі, багатымі, здаровымі, любімымі?

Адказаўшы на пытанне, вы зможаце спачатку пазбавіцца ад негатыву, а потым пачаць прывабліваць у сваё жыццё ўсё тое добрае і светлае, што вы заслужылі. А вы гэта заслужылі!

Мы самі з’яўляемся будаўнікамі свайго лёсу.

Мы не можам выбраць умовы, у якіх нарадзіліся, але можам выбраць шлях, якім будзем крочыць па жыцці.

Такім чынам, кожны чалавек з’яўляецца сам гаспадаром свайго лёсу, не важна, асэнсоўвае ён гэта ці не. Кожны мае права выбару. Нехта лічыць за лепшае «несці свой крыж» на зямлі, беспадстаўна спадзяючыся пры гэтым патрапіць у рай пасля смерці. А нехта знаходзіць рай пры жыцці. Але спачатку трэба прайсці праз чысцец, зноў-такі, пры жыцці, і пазбавіцца ад усіх сваіх жахаў, горычы, болю… А пазбавіцца іх можна толькі прыняўшы. Адчуй, перажыві зноўку свае страхі, свой боль, сваю крыўду. Даруй людзям, якія вольна або міжволі прымусілі цябе пакутаваць і даруй сабе, бо ў тым, як ты ўспрымаў словы і падзеі, вінаваты толькі ты сам і ніхто іншы.

Даруй і адпусці. І ляці ў рай, дзе ўсе твае жаданні споўняцца. Толькі, загадваючы жаданне, не трэба прагназаваць магчымыя варыянты яго выканання. Пакінь гэту справу Богу. Сам жа проста жадай: моцна, шчыра, пастаянна. Выпраменьвай любоў і дабро. І тады ўсё будзе так, як ты хочаш.

І памятай: калі «ноша» падаецца табе вельмі цяжкай, магчыма, ты ўзваліў на сябе чужую?! Бо сапраўдным «крыжом» будзе той, які прыносіць задавальненне.

***

Амаль не забыла сказаць пра святочныя варожбы. Апошнім верыць можна: нельга нават уявіць сабе ў дваццаць год, што лёсам табе прызначаны муж… Кожнаму свой, ці не так? Тым больш немагчыма прадбачыць яго імя.

Нездарма ж кажуць: «Свой лёс канём не аб’едзеш». І трэба быць удзячнымі Богу хаця б за гэту невялічкую магчымасць даведацца аб тым, што табе наканавана. А ўжо як складзецца гэты лёс — добра або дрэнна — залежыць ад вас.

І будзьце ўважлівымі, скачучы: аб’ехаць не аб’едзеш, а вось развярнуць каня і паехаць у другі бок можна.

«У хваробе і ў беднасці…»

Спачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог… Усё праз яго пачало быць, і без яго нішто не пачало быць, што пачало быць.

Евангелле ад Іаана

У хваробе і ў беднасці…

Калі гэтыя радкі пра вас, паважаныя мае, тады хуценька чытайце, рабіце высновы і пазбаўляйцесь ад хвароб. А за сэканомленыя на лекі грошы з’ездзіце на Кіпр, ці куды вы там яшчэ жадаеце.

Пачнем з таго, што ўсе без выключэння хваробы ўзнікаюць першапачаткова ў вас у галаве. Як так? Не можа быць? А як жа інфекцыйныя захворванні?

З Бібліі вы ведаеце, а калі не, то пачытайце яшчэ раз эпіграф, што «спачатку было Слова». А што апярэджвае слова? Правільна, думка. Бывае, вядома, і наадварот, але гэта не пра вас, бо калі вы чытаеце гэтыя радкі, значыць вас цікавіць не толькі праграма тэлеперадач, што дазваляе мне зрабіць вынік, што ваш мозг мае больш за дзве звіліны.

Такім чынам, спачатку ўзнікла думка, якая ператварылася ў слова або вобраз.

Глядзім далей. «І Слова было Бог. Усё праз яго пачало быць, і без яго нішто не пачало быць, што пачало быць». Што атрымліваецца? Усё, у тым ліку наша ўласнае дазваленне на здароўе або хваробу, на багацце або беднасць, на любоў або нянавісць, «пачало быць» праз слова, а значыць спачатку праз думку і вобраз.

Такім чынам, усе хворыя хварэюць таму, што ім так хочацца? Так! Толькі адны з іх (зараз маюцца на ўвазе хранічна хворыя) хварэюць таму, што жадаюць, каб іх пашкадавалі, аказалі больш увагі, іншым падабаецца займацца самабічаваннем, яны адчуваюць мазахісцкае задавальненне ад таго, што вымушаны «несці свой крыж» да канца жыцця.

Вы ўважліва прачыталі аб дзвюх найбольш распаўсюджаных групах хворых людзей і не знайшлі там сябе? Значыць вы або не хранічна хворы чалавек, або асёл. З першым мы яшчэ паразмаўляем, а другі — марш да тэлевізара! Там, напэўна, менавіта ў гэты момант ідзе рэклама ўніверсальных таблетак ад усіх хвароб. Першым пакупнікам дысконтныя карткі і скідкі ў бюро пахавальных паслуг у дадатак, не прапусці!

Такім чынам, вы не «хронік», любіце людзей, знаходзіце нават нейкія прывабныя рысы ў аслоў, а ўсё ж такі хварэеце. Чаму? Вось тут важна разабрацца ў прычыне хваробы.

Вы — настаўнік. Пачалася эпідэмія грыпу. Амаль ўсе дзеці ў класе захварэлі. Вы трымаліся да апошняга, але і вас спасцігла тая ж доля. Чаму? Паспрабуйце адказаць на пытанне спачатку самастойна.

Не, вы захварэлі не таму, што гэта інфекцыя перадаецца паветрана-кропельным шляхам, а вы знаходзіліся ў яе эпіцэнтры. Вы захварэлі, таму што баяліся, маральна рыхтаваліся захварэць, «прадбачылі» гэта. Вы захварэлі спачатку ў думках. Вось чаму грып не прымусіў сябе доўга чакаць. Першапрычынай былі вашы думкі аб хваробе.

Або вы вывіхнулі, зламалі цi падвярнулі нагу. Чаму?

Не, не таму што няўдала ўпалі, а таму што думкі, якія ўзніклі ў вас у галаве напярэдадні падзення, былі памылковымі, вашы «ідэі храмалі».

Вы ўвесь час аб нешта стукаецеся рукамі падчас напісання карціны?

Паспрабуйце, магчыма у вас лепш атрымаецца пісаць вершы.

«Ляснуўся» пазваночнік? Чаму?

Не, не таму што вы яго застудзілі на скразняку або падарваліся, цягаўшы грузы, якія важаць столькі, колькі і вы. Мурашка цягае, і нічога. Хутчэй за ўсё ваш пазваночнік не вытрымаў грузу праблем, якія вы на яго ўзвалілі.

Баліць галава? Чаму?

Адказ, па-мойму, відавочны. Ад думак «пухне».

Як зрабіць, каб галава больш ад думак «не пухла»?

Не трымайце іх, адпусціце на волю. Няхай вашы думкі цякуць свабодна, не сустракаючы на сваім шляху перашкод.

Турбуе лішняя вага?

Магчыма, вам больш няма дзеля каго быць стройнай і прыгожай? Ну дык зрабіце гэта дзеля сябе, любімай! А калі вас пры гэтым пачнуць апаноўваць думкі аб тым, што ў вас парушаны абмен рэчываў або гэта ўзроставае, памятайце, што ў Асвенціме тоўстых не было.

У вас праблемы з прасторавай арыенціроўкай? Радуйцесь! Значыць, вы «не ад гэтага свету». Расціце крылы! А каб не заблукаць у гэтым свеце, развівайце ўменне перамяшчацца ў прасторы па зрокавых арыенцірах. Ездзіць на метро без суправаджэння не раю.

А калі сур'ёзна, хочаш навучыцца арыентавацца ў прасторы — хопіць «лунаць у аблоках», спусціся з нябёсаў на зямлю. Толькі прызямліцца трэба ўдала, не страціўшы станоўчай жыццёвай зарыентаванасці. Навучысь адрозніваць правільнае ад «левага», і табе больш не трэба будзе хапацца за ручку, каб зразумець, каторая з дзвюх рук з'яўляецца правай.

Чаму так шмат «асаблівых» дзяцей маюць патрэбу ў карэкцыі прасторавай арыенціроўкі? Таму што яны жывуць у сваім свеце, ім там добра і зусім не хочацца бачыць, што творыцца наўкола. Але трэба разумець, што свет — гэта не толькі твой унутраны свет, а яшчэ і навакольны, і яго таксама трэба ўлічваць, інакш карцінка не будзе поўнай, а ўспрыманне рэчаіснасці цэласным. Зрабіць гэта будзе лягчэй, калі ўсведаміць, што свет не добры і не злы. Ён справядлівы. Няма ні адной нягоды, што здарылася з табой на працягу жыцця, якой бы ты не заслужыў. І чым хутчэй засвоіш урок, тым меншую колькасць разоў табе прыйдзецца застацца на стымулюючых і падтрымліваючых, на карэкцыйных занятках, вымушаючых цябе праходзіць праз адны і тыя ж выпрабаванні да таго часу, пакуль не здолееш атрымаць тую адзнаку па прадмеце «Чалавек і свет», якую можна лічыць заліковай.

Стаміліся ўвесь час хадзіць да стаматолага?

Перастаньце «грызці» людзей. А там, глядзіш, і камары кусаць перастануць, ды й мышы (грызуны) пяройдуць жыць да суседа. Спажыванне ў якасці ці замест ежы «граніту навукі» таксама не будзе садзейнічаць павелічэнню трываласці зубоў, каторыя будуць крышыцца куды менш, калі ўявіць сабе навуку чымсьці мякчэйшым за камень.

Вы страцілі слых або зрок? Ці не ад таго, што не жадаеце чуць заўвагі або бачыць розныя «несправядлівасці»?

А зараз адкажыце сумленна: пазналі вы ў якой-небудзь з апісаных характарыстык сябе?

Што трэба зрабіць? Так, выспаведацца перад самім сабой і дараваць сабе. Дараваць усё, што накоплена «непасільнай працай» на працягу вашага «нялёгкага» жыцця.

І пачынаць кожныя дзень, раніцу, вечар, ноч, любую сваю справу з усмешкі.

Усміхайцесь заўсёды, пры любых абставінах, і ўжо праз тыдзень вы адчуеце сябе лепш.

Марыць не шкодна, або ключы ад шчасця

Свет дзіўны: у ім усё магчыма.

Х. Л. Борхес

Жабы зроблены з таго ж матэрыялу, што і камяні, толькі матэрыял гэты па-рознаму выкарыстаны.

Р. Фейнман

На працягу некалькіх тыдняў мяне не пакідала адно жаданне. І вось аднойчы, выпадкова зайшоўшы ў кнігарню, вырашыла запытаць: варта гэтае жаданне маёй увагі ці не. Раптам бачу кнігу з цікавай назвай «Адказ». Я ўзяла яе, расчыніла на першай трапіўшайся старонцы, ткнула пальцам, чытаю: «Вы будзеце на сёмым небе ад шчасця». Вырашыла: добра, інтуіцыя ў чарговы раз мяне не падвяла. І тут заўважаю побач яшчэ адну кнігу: «Ключ». Апошнюю я купіла, не раздумваючы — i не пашкадавала! Кніга апраўдала сваю назву. І калі вам таксама не дае спакою нейкае жаданне, паспрабую падзяліцца з вамі «ключом» да яго здзяйснення.

Але спачатку давайце згуляем у асацыяцыі.

Адкажыце, калі ласка, на пытанне: якія вобразы ўзнікаюць у вас пры слове «ключ»?

Так, залаты ключык з казкі А. Талстога «Залаты ключык, або прыгоды Бураціна».

Які вынік напрошваецца?

Правільна, ключ да выканання жаданняў трэба шукаць у казках, у першую чаргу, у народных.

Вы бачылі калі-небудзь казку з нешчаслівым канцом? Рэдка. Відаць, таму што героі казак ведалі, як дасягнуць сваёй мэты. I народ, які iх складаў, таксама. Тады, каб зрабіць сваё жыццё падобным на казку, дастаткова прааналізаваць пачуцці і ўчынкі казачных персанажаў.

З чаго пачынаецца шлях да ажыццяўлення мэты? З узнікнення жадання. Здаецца, што можа быць прасцей, жаданні ёсць у кожнага. Але далёка не ўсе яны, здзяйсняючыся, робяць нас шчаслівымі. Чаму? Таму што важным складнікам жадання з’яўляецца яго якасць: скіраванасць у бок дабра або зла, умоўна кажучы.

Глядзіце, калі герой робіць нешта для сваіх бацькоў і робіць гэта з задавальненнем (напрыклад, здабывае для бацькі маладзільныя яблыкі), ён дасягае пастаўленай мэты, прайшоўшы шэраг выпрабаванняў. Прычым, заўважце, калі герой стараецца не дзеля сябе, а дзеля іншых, ён і сам не застаецца без узнагароды: атрымлівае ў дадатак каня або прыгажуню нявесту. Тое ж, калі шукае каханую з мэтай ажаніцца, або старыя хочуць займець дзяцей ці ўнукаў. Крыху інакш выглядае сітуацыя, калі чалавек хоча грошай. Ён атрымлівае і іх, але яны яму на карысць не ідуць. Жадаць быць сытым, апранутым і абутым пры гэтым не забараняецца. Задавальненне сваіх першасных патрэб успрымаецца як нешта, што само сабой разумеецца, як норма, і не атаясамляецца з прагнасцю. І ўжо зусім іншая рэч, калі старэйшыя браты з зайздрасці забіваюць больш удачлівага малодшага, або калі злая мачыха хоча звесці са свету сваю падчарку — вось за гэтыя жаданні заўсёды надыходзіць расплата!

А зараз адкажам на другое пытанне: якімі якасцямі трэба валодаць, каб усё задуманае табой здзяйснялася? Якімі характарыстычнымі асаблівасцямі надзяляюцца станоўчыя персанажы казак?

Пры любых выпрабаваннях яны застаюцца чыстымі сэрцам і душой, упэўненыя ў сабе, у сваіх сілах, спакойныя, разважлівыя, кемлівыя, ім не ўласцівыя злосць, зайздрасць, нянавісць. І яшчэ трэба адзначыць адну якасць, якая часам дорага каштуе, але, напэўна, неабходна, паколькі прысутнічае ў многіх станоўчых персанажаў — даверлівасць. Бо нельга, напэўна, падазраваць у подласці іншых, не будучы подлым самому. Тым не менш, заўсёды знаходзяцца сілы, якія ім дапамагаюць: крумкачы з жывой і мёртвай вадою, шэры воўк, волатаўскі конь, магутны дуб. Ці не таму, што нашы продкі верылі (ведалі!), што душу мае ўсё жывое, а не толькі чалавек. Цяжка гэта ўявіць сабе? А вы паспрабуйце сабаку, які на вас брэша, у думках сказаць: «Я твой сябар» — ён перастане брахаць. Або папрасіце чорную кошку не пераходзіць вам дарогу — і яна застанецца стаяць на месцы, пакуль вы не пройдзеце. Дзіўна, праўда? Але гэта так. А калі жывёлы (і расліны таксама!) разумеюць нас, нашу мову, думкі, жаданні, ці не сведчыць гэта аб тым, што ў іх ёсць тая ж частка божай энергіі, што і ў нас?

Яны могуць нават прадбачыць будучыню і папярэдзіць нас аб небяспецы. Як зрабіў мой любімы кот Аляксандр (можна Шурык): прыгаючы з шафы, ён так «удала» прызямліўся на сістэмны блок ад камп’ютара, што той зваліўся на падлогу. Добра, там у гэты час ляжаў выратавальны круг — ён апраўдаў сваю назву цалкам. Камп’ютар застаўся цэлы, але я зразумела, што інфармацыю з яго трэба перапампаваць кудысь яшчэ, і скінула яе на флэшку. Праз тры дні паляцела сістэма Windows. Усе матэрыялы, якія знаходзіліся на дыску С, у тым ліку, «казкі» і гатовая дыпломная работа, былі знішчаны і аднаўленню не падлягалі. Пасля гэтага я пайшла і расцалавала свайго ката, якога тры дні таму аблаяла.

Вяртаючыся да якасцяў нашых герояў, трэба да ўсяго пералічанага дадаць яшчэ настойлівасць у дасягненні мэты, гатоўнасць прайсці праз выпрабаванні і застацца пры гэтым самімі сабой: добрымі, светлымі, мудрымі, шчырымі, любячымі.

І тады самыя неверагодныя, самыя чароўныя казкі стануць явай, і вы знойдзеце дзесьці там, за сёмым перавалам, сваю аленькую кветачку, рэалізуеце заветную мару: знойдзеце каханне, спазнаеце ісціну, будзеце атрымліваць задавальненне ад любімай справы.

Суб’ектыўнае ўспрыманне аб’ектыўнай рэчаіснасці, або як зрабіць, каб ілюзіі здзяйсніліся

Аднойчы я абмовілася, што жыццё — гэта ілюзія. Прыйшоў час патлумачыць, што я мела на ўвазе.

Зразумела, што пэўная рэчаіснасць існуе: мы ўсе робім нейкія дзеянні, ходзім на працу, нараджаем дзяцей, нехта ўжо паспеў пабудаваць дом і пасадзіць дрэва замест некалькіх дзясяткаў, ссечаных дзеля пабудовы дома — гэта аб’ектыўныя рэчы. А ў чым жа тады заключаецца ілюзія? Разгледзім, што пад гэтым словам разумеў З. Фрэйд (кніга «Будучае адной ілюзіі»): «Характэрнай рысай ілюзіі з'яўляецца яе паходжанне з чалавечага жадання, яна блізкая ў гэтым аспекце да ідэй, прыходзячых да чалавека ў стане трызнення ў псіхіятрыі, хоць адрозніваецца і ад іх [як і ад памылковых ідэй], не кажучы ўжо аб большай структурнай складанасці бязглуздай ідэі. У бязглуздай ідэі мы выдзяляем як істотную рысу супярэчнасць рэчаіснасці, ілюзія ж неабавязкова павінна быць памылковай, гэта значыць нездзяйсняльнай ці супярэчачай рэчаіснасці».

Як бачым з меркаванняў Фрэйда, ілюзія бярэ сваё паходжанне з вобласці фантазіі і абумоўлена чалавечымі жаданнямі. Яна можа як здзяйсніцца, так і не, але ў любым выпадку падчас свайго ўзнікнення не супярэчачая рэчаіснасці фантазія ёсць ілюзія.

Фрэйд разважаў такім чынам ў адносінах да рэлігіі, разбіраючы, якія з яе пастулатаў можна аднесці да ілюзій, якія да бязглуздых ідэй, а якія з іх з’яўляюцца памылковымі. Мы ж спраецыруем яго разважанні на рэаліі нашага з вамі жыцця.

Уявіце сабе наступную сітуацыю: лета, слупок тэрмометра паказвае 34 градусы ў цяні, а вы збіраецеся ў «час пік» ехаць кудысьці ў перапоўненым тралейбусе. Што вы адчулі, смакуючы наперад такую сітуацыю? Вас можна зразумець. Але ж можна было на гэта паглядзець і з іншага пункту гледжання: вы ў хуткім часе за бясцэнак у абедзены перапынак пабываеце ў сауне! А колькі дзындраў выведзецца з арганізма з потам падчас падорожжа?! Яшчэ колькі такіх паездак — і лішніх двух-трох кілаграмаў як не бывала. Цуд ды й толькі!

Адчулі розніцу паміж тым, як гэтую простую, здавалася б, сітуацыю звычайна ўспрымаеце вы, і як маглі б успрыняць? А розніца ва ўспрыманні адбываючагася ў сучасны момант і ў прадчуванні будучых падзей вядзе да выклікання розных пачуццяў, часам супрацьлеглых. Апошнія ж аказваюць непасрэдны ўплыў на нашу будучыню.

Скажу па-іншаму. Калі вы навучыцеся з задавальненнем ездзіць на грамадскім транспарце, уяўляючы сабе пры гэтым, што падарожнічаеце на ўласным аўтамабілі, то верагоднасць таго, што ён у вас калі-небудзь з’явіцца, шматкратна павялічваецца.

Прывяду яшчэ адзін, менш яскравы, але, магчыма, больш жыццёва важны прыклад.

Дзеля гэтага мне трэба будзе распавесці вам некалькі сваіх сноў. Таму спачатку хацелася б крыху падрыхтаваць вас да гэтай інфармацыі.

Што такое сон?

Існуе шмат навукова-псіхалагічных даследванняў на дадзеную тэму. Цікавае азначэнне сну давалі нашы продкі, лічыўшыя сон падарожжам душы. Такое меркаванне зразумелае: а чым яшчэ яны маглі абгрунтаваць тое, што ў сне мы можам назіраць незвычайныя краявіды, якіх ніколі не бачылі ў жыцці, сустракаць іншых людзей і памерлых родзічаў. (А калі так, то атрымліваецца, што памерла толькі іх фізічная абалонка — цела?) Наколькі з гэтым можна пагадзіцца? Давайце паразважаем.

Пачну з прыкладаў.

Колькі год таму мы з сябрам, смеху дзеля, правялі (амаль што навуковы!) эксперымент. Я ў сне, цалкам свядома, я хачу сказаць, у канралюемым сне, горача яго цалавала. Раніцай ён распавёў мне аб тым, што гэтае ж самае снілася і яму. Такім чынам, ствараецца ўражанне, што ноччу мая душа «хадзіла на спатканне» да яго душы і рабіла з ёю ўсё, што мне хацелася. Праз некаторы час тое ж зрабіў мой сябар. Толькі калі ён справакаваў сходную сітуацыю асэнсавана, са мной на гэты раз усё адбывалася ў стане глыбокага сну.

Як бачыце, умяшацельства ў ваш і ваша ў сон іншага чалавека — рэальная рэч. Узнікае пытанне: якім чынам гэта адбываецца? Дзякуючы чаму эксперымент удаўся? У чым заключаецца механізм утварэння сноў?

Вельмі прыгожа было б адказаць на пастаўленыя пытанні з дапамогаю таго азначэння сну, якое давалі продкі, такі вывад нібыта напрошваецца сам сабою. Але гэта не так. Дух можа на некаторы час пакінуць цела чалавека, калі той спіць, але толькі ў выключных выпадках. Адрозніць такое падарожжа можна па спецыфічных адчуваннях пры абуджэнні: ты раптоўна асэнсоўваеш, што толькі што быў (не ў сне, а наяве) у другім месцы, а прачнуўся на сваім ложку — адсюль здзіўленне; ты добра памятаеш, як толькі што быў абсалютна свабодны ў сваіх перамяшчэннях, а стаў звязаным межамі свайго цела — адсюль дыскамфорт; ты адчуваеш, што хацеў бы апісаць атрыманы вопыт пры дапамозе слоў і разумееш, што слоў, дакладна перадаючых перажытае, не існуе. Калі ж іншы чалавек і можа ўбачыць разгульваючы на свабодзе дух жывога чалавека, то такая сустрэча хутчэй будзе нагадваць сутыкненне з прывідам, сон тут ні пры чым.

Вобразы ж сноў узнікаюць у глыбіні нашай падсвядомасці. На карысць гэтай гіпотэзы і супраць сцвярджэння, што сон ёсць перамяшчэнні духа-душы, выступае той факт, што, па-першае, не заўсёды Маша сніцца Дашы ў той час, як Даша сніцца Машы — пры сапраўднай сустрэчы абедзвюм дзяўчынам снілася б адно і тое ж; па-другое, паколькі Саша сніўся мне ў той час, калі ён знаходзіўся на працы і дакладна не спаў, то мой дух ніякім чынам не мог з ім сустрэцца, а вось працаваць маёй падсвядомасці такая акалічнасць не перашкодзіла б.

Такім чынам, атрымліваецца, што сон — гэта праца ўнутранага «я» чалавека. Тады ўзнікае шэраг іншых пытанняў: якім чынам думкі другога чалавека аказваюць уплыў на тое, што мне сніцца? Чаму нябожчык, які з’явіўся ўначы, часта папярэджвае аб сапраўднай небяспецы? Дзякуючы чаму мы часам бачым у сне фрагменты будучыні, а на святкі суджанага?

Хто ведае, адкуль бяруцца грыбы? Вырастаюць з грыбніцы, нябачна ахутваючай усю зямлю, нібы павуценне, яшчэ з даўніх-даўніх часоў. Сны — тыя ж грыбы, дзе грыбніцай будзе з’яўляцца сфера падсвядомага. Гэтак жа як кожны грыб будзе змяшчаць інфармацыю аб усёй грыбніцы, так і праз сон можна атрымаць праўдзівую інфармацыю не толькі аб працэсах, якія праходзяць ва ўнутраным свеце чалавека, але і аб падзеях, адбываючыхся звонку — у свеце думак, эмоцый, пачуццяў. І няма нічога дзіўнага ў тым, што мы даведваемся ў сне аб рэчах, скрытых ад многіх з нас наяве: аб думках і пачуццях іншых людзей, аб той будучыні, якая была б для нас найлепшай і аб той, якая пагражае ў выніку выбару, зробленага на сённяшні дзень. Пры гэтым звесткі могуць паступаць праз вобразы знаёмых людзей і памерлых родзічаў, і праз тых, якіх вы не ведаеце, што ведаеце, таксама праз сімвалы, зразумелыя вашаму розуму. Нітачкі з падсвядомасці цягнуцца настолькі далёка, што пры жаданні можна атрымаць доступ практычна да любых ведаў, знаходзячыхся ў памяці Сусвету.

Падагульнім. Вобразы сноў могуць з’яўляцца вынікам перапрацоўкі засвоенай за дзень інфармацыі або нявырашанай фізіялагічнай праблемы, могуць служыць сродкам рэалізацыі незадаволеных ўдзень жаданняў (гэта ідэя належыць Фрэйду). Часта сны даюць адказы на пастаўленыя пытанні і ўказваць на пачуцці да нас іншых людзей, расказваюць аб падзеях, якія здараюцца ў жыцці родных, блізкіх і знаёмых. Або яны могуць паказаць магчымыя варыянты будучыні, каб вы маглі зрабіць правільны выбар. У цэлым жа сон з’яўляецца працай нашай падсвядомасці. Падсвядомасць, у адрозненне ад свядомасці (сазнання), добра ведае, што для нас лепш, і праз сон імкнецца да нас дастукацца, бо так жа мы дапускаць яе ў сваё жыццё пазбягаем!

Таму, калі вы хочаце жыць у згодзе з самім сабой, прыслухоўвайцеся да голасу інтуіцыі, нават калі розум будзе аказваць упартае супраціўленне.

І працягваем разважаць.

16 красавіка 1999 года мне прысніўся дзіўны сон: «Увайшла ў кіназалу. Светла. Ідзе кіно. Заўважыла незнаёмага мужчыну, якога — адчуваю — кахаю. Села побач. Цёмна. Хачу быць як мага бліжэй да яго. Прыкідваюся соннай, схіляю галаву яму на плячо. Ён мяне абдымае, лашчыць — спакойна і пяшчотна. Усе паварочваюцца. Запальваецца святло. Абмяркоўваюць сітуацыю і пакідаюць нас удваіх. Ён працягвае мяне абдымаць. Я адчуваю сябе бы ў раі».

13 жніўня 2010 года падобны сон прысніўся мне зноўку. На гэты раз з некаторымі ўдакладненнямі. Паслухайце і яго.

«Мы з сяброўкай, якая таксама крыху раней за мяне падала на развод, збіраемся ў кіназалу. На першую серыю мы ўжо спазніліся, ведаем гэта, але не спяшаемся. На другую, цікавейшую серыю прыходзім своечасова. Селі на розных радах — мой Лене падаўся надта высокім. Раптам заходзіць на гэты раз знаёмы мне мужчына, сустракаемся з ім вачыма. Я чакаю, што будзе далей. А далей ён падыходзіць і садзіцца побач. Затым паўтараецца ўсё, як у першым сне. Толькі напрыканцы, пасля выхаду з кіназалы (выходзіць не хацелася так!), мы ішлі разам па дарозе, удваіх, бясконца доўга… Дарога вельмі нагадвала тую, па якой я хадзіла з пасёлка, з шашы, у вёску, дзе нарадзілася».

Раптам у гэты чароўны сон урываецца (зноў-такі, у сне) званок мабільніка, падобнага на мой, але яшчэ ў горшым стане.

Вы разумееце, што гэты званок быў вельмі несвоечасовы, так як перашкодзіў мне тады даведацца аб дакладным месцазнаходжанні раю? Але, судзячы па накірунку руху, можна прыйсці да высновы, што ён (рай) знаходзіцца дзесьці ў Гомельскай вобласці. Толькі не вытапчыце, калі ласка, усё Палессе, шукаючы! Магчыма, там знаходзіцца толькі мой рай.

Падымаю, чую голас толькі што сніўшагася мне чалавека:

— Прывітанне.

— Прывітанне.

— Хачу сказаць нейкія… словы…

(Не магу нічога разабраць, вельмі дрэнная сувязь. Прашу паўтарыць. Паўтарае, але ўсё роўна нічога больш не чуваць.)

— Ідзі да чорта!!!

Адразу пасля гэтых слоў кінуў трубку. Ператэлефаноўваю (вядома ж, у сне). Ніхто не бярэ трубку.

Ужо наяве.

Успомніла радкі з верша, які чытала ўчора: «У палон прасілась я да Вас, а Вы свабоду мне дарылі…”. Далей распавядаецца пра тое, як няўдзячная за такога роду «падарунак» жанчына сумна скончыла. Для сябе вырашыла, што я не яна. Таму словы «ідзі да чорта» успрыняла як добры знак таго, што цікавячая мяне асоба мяне пачула (у сэнсе, відаць, адчуў, што я яго не забываю). Да таго ж нельга пайсці да істоты, якой не існуе. Засталося пачакаць колькі часу, каб яшчэ і зразумеў, што лыжка да вячэры нічым не горш за лыжку да абеду. А нават калі і не зразумее, гэта не перашкодзіць мне атрымліваць асалоду ад жыцця і, у такім выпадку, ад свабоды, да якой заўсёды імкнулася.

Не зразумейце толькі мяне памылкова. Адчуванне сябе свабодным не мае нічога агульнага з прыняццем рашэння «адпусціць тармазы» і «жыць на поўную шпульку». У такім выпадку чалавек не знаходзіць свабоду, а, наадварот, страчвае яе, становіцца залежным ад уласных страсцей. Быць свабодным у дадзеным кантэксце азначае толькі мець удвая меншую адказнасць, што будзе садзейнічаць больш лёгкай хадзе.

Сапраўды свабодным можа лічыць сябе толькі той чалавек, які здолеў падняцца над — сабой, абставінамі, поглядамі натоўпу, агульнапрынятымі ўстаноўкамі, стэрэатыпамі. Каб атрымаць ясны зрок, трэба ўзняцца над гарызонтам.

Калі ў вашым жыцці сустракаліся падобныя выпадкі, не важна, у сне ці наяве, памятайце, што ва ўсім трэба бачыць толькі добры бок. Галоўнае не тое, што з вамі здараецца ў той ці іншы момант жыцця, а тое, што вы пры гэтым адчуваеце. Таму што толькі станоўчыя эмоцыі здольныя даць станоўчыя вынікі.

Быць непапраўным аптымістам значна лягчэй і прыемней, чым спраўным песімістам.

І нават калі свабода вам падабаецца менш, чым мне, не трэба рабіць выгляд «дохлага ільва». На «падаль» кідаюцца толькі «шакалы». Я нічога не маю супраць гэтых «жывёл», санітары лесу быць павінны, толькі вось ці жадаеце вы быць «смеццем»? Памятайце таксама: «сілком мілы не будзеш». Інакш кажучы, нельга навучыць, у тым ліку і любіць, таго, хто сам вучыцца не жадае — гэта я вам як настаўнік-дэфектолаг кажу. Зацікавіць можна. У любым выпадку, канца свету няма. І не будзе! Ёсць толькі яго аднаўленне.

А зараз давайце адкажам на пытанне: дык што ж зрабіць, каб лепшыя з тых сноў, якія вы калі-небудзь бачылі, здзяйсніліся, а ілюзіі сталі-такі рэчаіснасцю?

Па-першае, яны не павінны рэчаіснасці супярэчыць — не варта ісці супраць законаў прыроды. Па-другое, жаданне, іх спарадзіўшае, павінна быць дастаткова моцным і, па-трэцяе, пазітыўным. Лепш пазітыўным, калі вы не хочаце наклікаць на сваю галаву безліч розных няшчасцяў. Дастаткова ўлічваць гэтыя тры рэчы і — фантазіруйце сабе на здароўе, бо заўсёды ёсць верагоднасць таго, што сённяшняя мара стане заўтрашняй явай, адсутнасць жа ілюзіі саму такую магчымасць выключае. Такім чынам, пераасэнсаваўшы і разам з тым крыху перайначыўшы фразу, прагучаўшую ў пачатку главы, робім вынік, што жыццё — гэта ажыццёўленая ілюзія, або аб чым марыце, тое і маеце.

А прымаўку «Лепш сініца ў руках, чым журавель у небе» прыдумалі ідыёты. Навошта мучыць бедную сінічку? Няхай сабе лётае, дзе ёй хочацца. Разам з іншай, сабе падобнай, сінічкай. І што дрэннага ў тым, каб паназіраць за жураўлём? Спусціцца ён да вас на зямлю — добра, а не, дык палёт жураўля — не самы горшы краявід.

Гэта разважанне вельмі нагадвае дэвіз «усё або нічога»? Не, не так. Усё або ўсё. Мабыць, інакшае, але ўсё. Апошні дэвіз больш жыццёсцвярджальны, а значыць, прынясе больш шчасця яго паслядоўніку.

Ваўкалакі — міф або рэчаіснасць, або што было спачатку: яйка ці курыца?

«Што было спачатку: курыца ці яйка?» — не адно пакаленне вучоных задае сабе гэта пытанне і так і не можа прыйсці да адзінай высновы.

Адказ, між тым, ляжыць на паверхні. Спачатку была качка.

Чаму менавіта качка? Таму што да яе была толькі вада, а качка, як вядома, птушка вадаплаваючая. Калі гэты довад вас не задавальняе, тады варта ўспомніць міф аб утварэнні Сусвету.

Спачатку была вада, потым прыляцела качка, якая, мабыць, вядомая інстынктам прадаўжэння роду, вырашыла адкласці яйка. Дзеля гэтага ёй патрэбна было звіць гняздо, што яна і пачала рабіць, б’ючы лапкамі па вадзе. Так атрымалася суша.

Неверагодна? А вы вазьміце трохлітровы слоік падагрэтага дамашняга малака і патрасіце яго хвілін сорак. Што ў вас атрымалася? Ну вядома ж, кавалак масла, акружаны малаком меншай тлустасці або шчыльнасці. Таму — факт.

Такім чынам, атрымліваецца своеасаблівы ланцужок: вада-суша-яйка, выседзеўшы якое, качка дала жыццё ўсяму жывому.

Тады адкуль узяўся чалавек?

Глава невыпадкова мае двайную назву. І Дарвін не вельмі памыляўся, калі лічыў, што чалавек пайшоў ад малпы. Яго памылка змяшчалася толькі ў адным слове –«малпа». Замяніце яго агульным паняццем «жывёла» — і вось вам гатовая карціна нашага з вамі паходжання. Нездарма першапачатковымі рэлігіямі ўсяго чалавецтва былі анімізм і татэмізм. А гэта значыць, што ўсё: чалавек, жывёлы, расліны, камяні маюць душу.

Ну што, шаноўныя жанчыны, вам усё яшчэ хочацца атрымаць на дзень нараджэння шыкоўны венік з некалькіх дзясяткаў забітых кветак?

Слова «татэмізм» азначае, што кожны род мае свой татэм і пакланяецца той жывёліне, ад якой узяў пачатак. Так што ваўкалакі ніякі не міф, а самая што ні на ёсць сапраўдная рэчаіснасць.

Вось тое, што датычыцца паходжання мужчын.

Адкрытым застаецца пытанне: адкуль пайшла жанчына? У Бібліі і больш позніх міфах сцвярджаецца, што з рабра. Але раней нашы продкі лічылі, што жанчына ўтварылася з пляўка мужчыны. Чым ён пры гэтым пляваўся, гісторыя замоўчвае, але наўрад ці сліной: аплюйце вы хоць усё наваколле — чалавек ад гэтага не народзіцца. Такім чынам, атрымліваецца, што продкі мелі на ўвазе плявок іншай часткі цела мужчыны. А менавіта той, па якой мы адрозніваем, хлопчык нарадзіўся ці дзяўчынка. Пры гэтым, наўрад ці чалавека-воўк займаўся самазадаволеннем. Хутчэй за ўсё ён скарыстаўся для гэтай мэты звычайнай ваўчыцай (ці можа мядзведзіцай, не гэта галоўнае). У выніку такога вось «свяшчэннадзейства» і ўтварылася жанчына.

Добра гэта ці дрэнна, а з усяго вышэй сказанага выцякае, што чалавек не «вянец тварэння», а вынік генна-храмасомнай мутацыі шэрагу жывёл. Магчыма, таму ён з’яўляецца менш дасканалай істотай за звяроў. Бо як тады растлумачыць тое, што яны нас разумеюць, а мы іх, у большасці сваёй, не. А роздумы пра дабро і зло — вынік палёту хворага ўяўлення. Яшчэ сафісты гаварылі: «Дабро ёсць зло, для зла». Таму такіх паняццяў, як дабро і зло не існуе, ёсць толькі наша суб’ектыўнае меркаванне аб тых ці іншых з’явах, як аб добрых або дрэнных.

На тое, што чалавек узяў сваё паходжанне ад жывёл, указваюць не толькі нашы паданні пра пярэваратняў, але і главы з паэмы Авідзія «Метамарфозы», дзе расказваецца пра Эака, для якога Зеўс стварыў працалюбівых гараджан з мурашак, і пра Кадма, дзе з зубоў змяі ўтвараюцца воіны і, больш за тое, дзе Кадм сам разам з жонкай пераўтвараюцца на змей; апошняе адбываецца згодна іх пажаданняў.

Вяртаючыся да ваўкалакаў. Аляксандр Гарбоўскі ў кнізе «Жыццё, смерць, бессмяротнасць?..» выказвае цікавае меркаванне, што ў стане трансу можна выходзіць са свайго цела і ўсяляцца ў цела жывёлы. Жывёла ж, утрымліваючая адразу дзве сутнасці — сваю і чалавека, будзе з’яўляцца пярэваратнем, адным з магчымых яго ўвасабленняў. А калі так (калі казаць без жартаў), то, распавядаючы сваю версію паходжання чалавека, нашы продкі, верагодна, хацелі ўсяго толькі намякнуць нам на магчымасць перасялення душ. Татэмізм, у такім выпадку, указвае на тое, што душа кожнага з жывучых сёння людзей змяшчалася некалі ў целе жывёлы.

Так што, калі сустрэнеце дзесь на ўскрайку лесу тры ўторкнутых побач нажы — не чапайце іх, пашкадуйце свайго суродзіча ваўкалака — не ўсё незразумелае і непадуладнае сярэднестатыстычнаму чалавечаму розуму з’яўляецца благам.

Разважанні аб каханні

Мужчына. Жанчына. Чаканне.

Шуканне. Блуканне. Час.

Жанчына. Мужчына. Спатканне.

Вітанне. Пытанне. Адказ.

Мужчына. Жанчына. Дыханне.

Сэрцабіенне. Забыццё.

Жанчына. Мужчына. Каханне.

Мужчына. Жанчына. Жыццё.

Алесь Вярцінскі

Каханне — гэта еднанне пры ўмове захавання цэласнасці, індывідуальнасці. Каханне — гэта актыўная сіла ў чалавеку, сіла, якая рушыць сцены, аддзяляючыя чалавека ад яго блізкіх; якая аб'ядноўвае яго з іншымі. Каханне дапамагае яму пераадолець пачуццё ізаляцыі і адзіноты, пры гэтым дазваляючы яму заставацца самім сабой і захоўваць сваю цэласнасць. У каханні мае месца парадокс: дзве істоты становяцца адной і застаюцца пры гэтым дзвюма.

Эрых Фром

Што такое каханне? Існуе шмат розных азначэнняў любві. Дакладна можна сказаць толькі тое, што каханне — гэта пачуццё.

Адкуль яно бярэцца?

З паветра. Энергія кахання растворана ў наваколлі. Паглынаць яе або не з акружаючага асяроддзя, кожны дарослы чалавек вырашае для сябе сам. Нованароджаныя дзеці здольныя, па маім меркаванні, паглынаць яе вялікімі дозамі, не раздумваючы — менавіта таму яны маюць такую велізарную патрэбу ў ласцы. Навукова даказана, што «калі мы ўлюбляемся, пачынаюць вырабляцца нейкія ўзбуджаючыя амфетаміны. Гэта яны дораць стан лёгкасці, вяселля, шчасця. Гэтыя лёгкія наркотыкі вырабляюцца нават пры думках аб каханым. Яшчэ адзін „прадукт любві“ — аксітацын. Ён павышае адчувальнась нервовых канчаткаў і прымушае скарачацца мышцы. Менавіта таму закаханым так падабаецца цалавацца, абдымацца, лашчыцца. А ад вялікай колькасьці аксітацына ўспыхвае проста-такі надзвычайная страсць. З часам арганізм прывыкае да пэўнай колькасьці гэтага рэчыва, і дзеля падтрымкі „агню“ яго патрабуецца ўсё болей. Як паказвае практыка, каханне пачынае згасаць прыкладна праз тры гады пасля пачатку сумеснага жыцця. На шчасце, „нехта“ аб усім паклапаціўся. Прывыкаючы да партнёра, арганізм пачынае вырабляць новае рэчыва — эндарфін, па сваіх якасцях падобнае на марфін. Яно надае адчуванне ўціхамірання, задаволенасці і бяспекі. Біяэнергетыка сцвярджае, што калі сапраўднай любві няма, энергетычнага круга не ўтвараецца, энергія „выцякае“, паслабляючы абодвух. А калі абодва кахаюць, падчас інтымнай сустрэчы ўзнікае энергетычнае кола, па якому энергія перацякае ад аднаго да другога, павялічваючы асалоду. Страты энергіі няма, ёсць толькі яе аднаўленне». (А. Казакова.)

Паглынанне дзецьмі энергіі кахання адбываецца да таго часу, пакуль бацькі, хочацца верыць, што неасэнсавана, не пачынаюць у іх гэту здольнасць душыць сваімі праблемамі, вечнай незадаволенасцю, расчараваннем у жыцці. Самі страцілі ўменне любіць, і вам, дзеці, нечага яго мець! Зразумець такую пазіцыю можна, людзям уласціва зайздросціць, прыняць нельга. Як вынік, гадам к тром-чатыром дзіцяці сваю прыроджаную здольнасць любіць страчвае, але патрэба ў любові застаецца. Што атрымліваецца? Бацькі з тужлівым выразам твару распавядаюць усім, што іх сын ці то дачка перажывае ўзроставы крызіс, а малеча ўлюбляецца: у першы раз, у другі, у трэці… Сітуацыя паўтараецца да таго часу, пакуль юнак і дзяўчына ўпершыню не адчуюць страсць у адносінах адзін да аднаго. І толькі ўжо потым, год гэтак праз пятнаццаць-дваццаць, а часам ніколі, мы набліжаемся да вялікага, сапраўднага, светлага пачуцця — да кахання.

Страсць, дарэчы, вельмі падобная да любові. Але розніца існуе, як у якасці праяўлення пачуцця, так і ў працягласці яго існавання. У той час як горача закаханы чалавек бачыць усё праз «ружовыя акуляры» (нездарма кажуць, што «страсць сляпая»), ідэя валодання аб’ектам яго памкненняў становіцца неадчэпнай, сапраўды кахаючы чалавек глядзіць на свет цвяроза, шырока расчыненымі вачыма, ён самадастатковы: асоба, якая выклікала да жыцця гэта пачуццё, можа быць побач з ім (добра, калі так), а можа і не быць — не важна; галоўнае — навучыцца любові як адчуванню, той любові, якая, па вялікім рахунку, безаб’ектная, хоць і распаўсюджваецца на ўсіх, хто знаходзіцца побач.

Страсць заканчваецца прыкладна праз тры гады. Сапраўднае каханне, кажуць, доўжыцца вечна. Калі гаворка ідзе пра любоў як вобраз жыцця, то я ўпэўнена, што так яно і ёсць. Калі ж казаць пра каханне двух канкрэтных людзей, то дакладна вызначыць гэта можна, толькі будучы пры смерці.

Тым жа, хто не ўяўляе сабе жыцця без таго, каб не завалодаць аб’ектам свайго пакланення цалкам, непадзельна, я нагадаю словы Гамера: «Калі страсць становіцца апанаванасцю, то разрадзіць яе можа толькі дзеянне».

Існуе добры псіхалагічны трэнінг, які дапаможа вам вырашыць не толькі праблему безадказнасці, але і шэраг іншых. Называецца «Скала адзіноты». Комплекс для безнадзейна закаханых, смяротна пакрыўджаных або расчараваўшыхся ў жыцці раз і назаўсёды.

Пастаўце пасярод пакоя стулік. Ускараскайцеся на яго. Зыходнае палажэнне: ногі разам, правая рука на сэрцы, левай схапіцеся за галаву. Па камандзе «І раз і назаўжды» — сагніце ногі ў каленях і скачыце са стуліка, як са скалы. «І раз і назаўжды». «І зноў» — зноў залазьце на стулік. Падрыхтаваліся. Пачалі. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды». Працягвайце і без каманды. Самі. Не спыняйцеся. Кідаючыся ў бездань, злёгку нахіляйце тулава наперад, галаву трымайце прама, без напружання, у вачах пабольш адчаю і тугі.

Памянялі становішча рук. Левую — на грудзі, правай схапіліся за галаву. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў». Безнадзейна закаханыя могуць застацца на стуліку, пакрыўджаныя і расчараваныя працягваюць кідацца ў бездань, як заведзеныя. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў».

Заканчваючы практыкаванне, пастаўце на месца стулік і пачніце жыццё зноўку.

Логіка мужчынская і жаночая

Вельмі важна, каб працэс пазнання навакольнага свету і сябе ажыццяўляўся мужчынам пры дапамозе жанчыны і наадварот. Чаму? Логіка ўспрымання ў іх розная, узаемадапаўняючая. Зараз растлумачу, што я маю на ўвазе, пры дапамозе аднаго бытавога прыкладу.

На дзень напісання гэтых радкоў я жыву разам з братам, на абед да нас прыходзіць яшчэ і бацька (мы ўтрох працуем у адным населеным пункце), маці перадае ім слоік з супам ці з баршчом, яны пераліваюць яго ў рондаль, грэюць, разліваюць па талерках, — абедаюць, адным словам. Пасля абеду што бацька, што брат бяруць свае кубкі з-пад гарбаты і апалоскваюць іх пад кранам з халоднай вадой. І гэта, па іх шчырым перакананні, дазваляе ім зрабіць вынік, што яны пасля абеду вымылі за сабой посуд!

Гэты прыклад найлепшым чынам характарызуе мужчынскую логіку — даволі вузкую, аднабокую, выбіральную.

Жаночая ж логіка, наадварот, носіць больш шырокі, рознабаковы характар. Вы ж не можаце ўявіць сабе жанчыну, якая скажа, што яна памыла посуд, перш чым збярэ кубкі па ўсіх пакоях, праверыць на наяўнасць пратэрмінаваных прадуктаў халадзільнік, вытрэ пасля мыцця ўсяго посуду стол, пліту, блізляжачыя да мойкі шафкі, адчысціць саму мойку і плітку над ёй?!

Я не хачу паказаць гэтым прыкладам, што жанчыны разумнейшыя за мужчын. Не. Проста мы розныя. Мужчына выбірае для сябе нейкую пэўную вобласць для даследванняў і капае, капае, капае, пакуль не закапаецца. А паспрабуйце вырыць яму ў 2—3 метры, залезці ў яе, і што вы ўбачыце? Адну толькі вузкую палоску святла над галавой. Гарызонт атрымліваецца звужаным дашчэнту!

Я ж пра сябе, як пра жанчыну, не магу сказаць, што валодаю глыбокімі ведамі хаця б у якой-небудзь вобласці. Так, там нешта пачытала, краем вуха пачула, убачыла, штосьці адчула, знаёмы расказаў цікавы выпадак з жыцця, своечасова паглядзела патрэбную перадачу па тэлевізары. Але менавіта гэтая няздатнасць глыбока пагрузіцца ў адну канкрэтную праблему і дае жанчыне іншую здольнасць — пераасэнсаваць і зрабіць высновы з шырокага спектру інфармацыі. Няўменне глыбока «капаць» дае магчымасць жанчыне бачыць усё наваколле аж да лініі гарызонту, што несувымерна больш той вузкай палоскі, якую, няхай сабе і дэталёва, бачыць мужчына.

Такім чынам, усеахопнасць павярхоўных ведаў адной можа служыць добрым дадаткам да вузканакіраванасці і, як вынік, глыбіні ведаў другога. (Я дапушчаю думку, што некаторыя мужчыны здатныя нагрэць чайнік вады, каб дасканала памыць сваю шклянку з лыжкай кіпнем з дабаўленнем «Morning fresh». )

Іншымі словамі, у той час, як ён мае большую схільнасць да аналітычнай дзейнасці, то яна — да сінтэтычнай. Сумесная ж праца дасць высокія вынікі якаснай аналітыка-сінтэтычнай дзейнасці.

Падрабязней аб абодвух метадах.

Аналіз — гэта калі вы пачынаеце рашаць задачу з высвятлення пытання. Што запытваецца ў задачы? Што трэба ведаць, каб адказаць на пытанне задачы? Што мы ўжо ведаем? Што трэба знайсці? Як мы можам гэта знайсці? І г.д.

Або: мужчына спачатку ставіць перад сабой мэту, а потым ужо думае, як яе дасягнуць.

Ці то: трэба купіць машыну. За два гады я магу назбіраць чатыры тысячы долараў, каб потым на гэтыя грошы прыдбаць сабе патрыманы фальксваген.

Можна і так: на днях выдалі тэмы дыпломнай работы. Які жах, праз год ужо абарона, а тэму далі толькі сёння! Дзе яны былі раней?! Трэба хутчэй пачынаць працу. Пачну з пастаноўкі мэты і задач.

Не, вы так не робіце — не пачынаеце панікаваць раней, чым трэба, і хутчэй хапацца за работу? Добра, значыць вы спакойны, упэўнены ў сабе мужчына.

Сінтэз — гэта рашэнне задачы з аналізу набору дадзеных. Напрыклад, ва ўмове задачы ёсць лічбы 3 і 5. Што яны абазначаюць? Што я магу знайсці, ведаючы гэтыя лічбы? Якім дзеяннем? І г. д. Адказ на пытанне задачы высветліцца сам сабой.

Або: жанчына, валодаючая пэўным наборам ведаў, спачатку думае, што яна можа з маючайся інфармацыяй зрабіць, робіць тое, што лічыць патрэбным (тое, што ў галаву ўзбрыдзе), а якія вынікі гэта прынясе, будзе бачна ўжо напрыканцы разважанняў.

Ці так: сёння атрымала многа мільёнаў беларускіх рублёў. На што б гэта іх заўтра патраціць? Можа, машыну сабе купіць? Машына якога колеру больш падыдзе да маёй апошняй сукенкі: сіняга або чырвонага?

Або яшчэ: праз тыдзень дыпломную здаваць, трэба б распачаць над ёй працаваць.

Праз пяцера сутак амаль бесперапыннай працы. Усё, дыпломная амаль што гатова; засталося толькі перачытаць яе і падагнаць мэту і задачы пад той змест, які атрымаўся.

Вы жанчына, але ўсё ж такі спачатку фармулюеце задачы, а ўжо потым прыступаеце да аналізу матэрыялу? І потым не карэктуеце ўводзіны? І пры гэтым упэўнены, што вашы задачы і змест дыпломнай хаця б дзе-небудзь перасякаюцца? Малайчына! Магу вас пасвяткаваць: вы выканалі тэст на перавагу ў вашым характары мужчынскіх якасцяў на 200%.

Зразумела, чаму працэс пазнання будзе поўным толькі ў выніку саюза паміж мужчынам і жанчынай?!

Ісус Хрыстос — Бог ці чалавек, або што зашыфравана ў Бібліі?

У дзяцінстве мне часта снілася, як да мяне прылятаў Анёл. Мы браліся з ім за рукі, узнімаліся ўвысь і лёталі: над лугамі, палямі, лясамі, стужкамі рэк, над дахамі хат, у блакіце нябёсаў, над купаламі цэркваў… Чамусьці менавіта над цэрквамі па нас пачыналі страляць. Мы вымушаны былі адлятаць, часам параненыя, з падбітымі крыламі. Я тады не разумела: чаму?..

Сны былі настолькі яскравыя, што другі раз я блытала іх з рэчаіснасцю. Так, аднойчы маці заспела мяне за спробай пераляцець адлегласць ад крэсла да канапы. І ведаеце, на нейкае, няхай кароценькае, імгненне ў мяне атрымалася. І справа тут не ў сіле штуршка, не ў лёгкай вазе («пушынкай» я ніколі не была), не. Уся справа ў веры: я добра памятала (што гэта быў сон, я зразумела не адразу), што лётала па вуліцы, і вырашыла, што мне нічога не перашкаджае палётаць па пакоі. Мой дзіцячы розум не дапускаў нават думкі, што мяне можа спасцігнуць няўдача. Вось гэтая вера ў сябе, непахісная ўпэўненасць у сваіх сілах і сталі тады залогам поспеху здзяйснення жадання. Няхай сабе, на першы погляд, і незвычайнага.

Паколькі тую ж працэдуру беспаспяхова спрабаваў паўтарыць малодшы брат, мне тады добра дасталося. Больш па хаце мы не лёталі.

А аднойчы, мне было 12 год, Анёл прыляцеў да мяне ў апошні раз. У руках ён трымаў незвычайную кнігу, напісаную на незнаёмай мне мове, але, дзіўна, я ўсё разумела. Анёл даваў мне гэтае разуменне. Я папрасіла яго даць мне аловак, каб хуценька запісаць пераклад святых тэкстаў на роднай мове. Ён даў. Мы працавалі ўсю ноч, старанна запісваючы пераклад у той жа кнізе, на чыстых, спецыяльна адведзеных для гэтага старонках.

Прачнуўшыся раніцай, я добра памятала сон, Анёла, кнігу, незнаёмыя знакі, але не здолела ўспомніць ніводнага слова з перакладу. Было адчуванне, што страціла нешта вельмі значнае.

Спатрэбіўся 21 год жыцця, каб знайсці страчанае зноўку. На гэты раз я паспела ўсё запісаць.

Алёна Каплунова

Прачытаць гару кніг і ў выніку штось спазнаць аб дыферэнцыяльным вылічэнні або аб дынастыі Рамзесаў — божа! што за насмешка, што за здзек над нястомным чалавечым імкненнем да Пазнання з вялікай літары, да таго Пазнання, якое павінна з’явіцца знянацку і адразу, і акругла, поўна, і ў выніку нейкага чароўнага таямнічага дзеяння. Так прыйшло Пазнанне да Адама і Евы, калі яны паспыталі вядомы плод. Але, напэўна, такога роду Пазнанне, атрыманае такім спосабам, па-за працяглага вывучэння якіхсьці нудных матэрый, калі гвалтуеш свой мозг, запіхваючы ў яго ўсе гэтыя веды, спрабуючы ўсе іх запомніць, працуючы ў поце твару свайго; такога роду Пазнанне, таямнічае, цэльнае, забаронена чалавеку, відаць. І толькі цень, водсвет ад гэтага Пазнання — у мастацтве — у карцінах, статуях, вершах.

Якаб Ланг

Навука пакуль яшчэ настолькі мала паінфармавана аб працэсах старэння, што смерць з’яўляецца проста-такі вынікам няправільнага выхавання.

У. Эка

ШТО ЗАШЫФРАВАНА Ў БІБЛІІ. Напэўна, няма чалавека, які б не задаваў сабе гэтага пытання.

НІЧОГА! Біблія не мае шыфру, там усё напісана прамым тэкстам, «чорным па беламу».

18+

Книга предназначена
для читателей старше 18 лет

Бесплатный фрагмент закончился.

Купите книгу, чтобы продолжить чтение.