Апрацаваў Дзмітрый Дрозд
Навуковы рэдактар: кандыдат гістарычных навук Д. В. Лісейчыкаў.
Праверка польскага тэксту Г. Дадас (Варшава)
Падымнае — асноўны дзяржаўны зямельны падатак у Рэчы Паспалітай у 17 — 18 ст. Яго плацілі сяляне, мяшчане і дробная шляхта, а з 1775 года падымнае сталі плаціць і феадалы.
(с) Д. М. Дрозд, укладанне, паказальнікі, дадаткі, 2022
(с) Д. В. Лісейчыкаў, «Ад навуковага рэдактара», 2022
Ад навуковага рэдактара
Апрацоўка і падрыхтоўка да выдання новых гістарычных крыніц з’яўляецца важным накірункам навуковай дзейнасці. Апошнім часам археаграфічныя выданні набываюць усё большую запатрабаванасць у сувязі з ростам папулярнасці генеалагічных даследаванняў. Аднак пераважная большасць выкарыстоўваемых генеалагічных крыніц па тэрыторыі сённяшняй Беларусі як правіла абмяжоўваецца перыядам уваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі (1795–1917 гг.). Гэта тлумачыцца як масавасцю крыніц гэтага перыяда, так і іх пераважнай даступнасцю — большасць дакументаў складалася на рускай мове. Дакументы перыяду Рэчы Паспалітай патрабуюць ад даследчыка не толькі валодання польскай і лацінскай мовамі, але і ўпэўненага ведання палеаграфіі. Таму XVIII ст. і больш раннія часы для асноўнай масы аматараў гісторыі з’яўляюцца сапраўднай terra incognita.
Кніга, падрыхтаваная Дзмітрыем Драздом, заклікана часткова запоўніць гэты прабел. Сам гісторык ужо добра вядомы навуковай грамадскасці ў якасці складальніка шэрагу грунтоўных даведнікаў пад агульнай назвай «Землевладельцы Минской губернии». Гэтым разам даследчык вырашыў паглыбіць храналагічныя рамкі сваіх зацікаўленасцей і падрыхтаваць падобнае даведачнае выданне па землеўладальніках Міншчыны ў XVIII ст. Для дадзенай мэты былі абраны падымныя рэестры Мінскага павету 1775 г.
Падымнае — адзін з асноўных відаў падаткаў у Рэчы Паспалітай, усталяваны Канстытуцыяй Вальнага Сойму ад 20 лютага 1629 г. Паколькі абкладанню ім падлягалі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў, то падымныя рэестры з’яўляюцца важнай крыніцай па эканамічнай гісторыі і генеалогіі канкрэтных рэгіёнаў. Дзякуючы гэтаму віду крыніц можна не толькі адсачыць аб’ёмы свецкага і царкоўнага землеўладання, велічыню таго ці іншага маёнтка, але і да драбніц узнавіць структуру тагачаснага насельніцтва. Апрача гэтага рэестры падымнага з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па тапаніміцы края.
Пры падрыхтоўцы дадзенай кнігі былі вытрыманы археаграфічныя правілы перадачы тэкста. Публікацыя пададзена на мове арыгінала — польскай. Захавана таблічная структура тэкста арыгінала, раскрыты ўсе скарачэнні. Усё гэта робіць працу з крыніцай зручнай і даступнай не толькі для спецыялістаў, але і для шырокага кола зацікаўленых асоб.
Кандыдат гістарычных навук Д.В.Лісейчыкаў
Падымныя рэестры Менскага ваяводства. Менскі павет. Rejestry podymnego województwa mińskiego. Powiat miński. 1775
Арыгінал захоўваецца ў НГАБ (Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Мінске), фонд 1769, вопіс 1, справа 156.
Oryginał: NAHB w Mińsku (Narodowe Archiwum Historyczne Białorusi w Mińsku [Nacyjanalny gistaryczny archiu Biełarusi w Mińsku]), f. 1769, inw. 1, dz. 156.
Падымнае — асноўны дзяржаўны зямельны падатак у Рэчы Паспалітай у 17 — 18 ст. Адзінка абкладання — двор ці дым; стаўка 1 падымнага складала 0,5 злотага (15 грошаў) у год. Памер падатку не залежаў ад заможнасці гаспадаркі і вызначаўся соймам. У 1650 прызначаны збор 16 падымных, у 1653 — 12 падымных з дыма. Плацілі сяляне, мяшчане і дробная шляхта. Феадалы ад падымнага вызваляліся (да 1775) і збіралі яго з насельніцтва ў сваіх уладаннях. Для налічэння падымнага перыядычна праводзіліся перапісы дымоў, пры гэтым феадалы нярэдка ўтойвалі частку дымоў, а падатак з іх прысвойвалі. (Павел Казлоўскі \\ Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд) і інш. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2007. С. 387).
TARYFFA Podymnego y Czopowego W(ojewództw)a Mińskiego
У тэксце, набраным у адпаведнасці з арыгіналам, захаваны арфаграфічныя варыянты аднаго і таго ж слова, напрыклад: zaścianek і zascianek, Oszmiański i oszmianski. У выпадках, калі пісар выкарыстоўваў лацінскія словы, і калі гэта напісанне адрозніваецца ад правіл напісання, тэкст дапоўнены зноскамі, якія паказваюць правільны варыянт. Напрыклад: ex guo — ex g [q] uo (d) — quod (што азначае, «таму што»). Усе скарачэнні тытулаў і варыянты ветлівых зваротаў, размешчаныя перад прозвішчамі, напрыклад: JKMci [J (ego) K (rólewskiej) M (iłoś) ci], J.O.X. [J (aśnie).O (świecony).X (iąże).] і інш. былі раскрыты з дапамогай двух крыніц: Encyklopedja staropolska ilustrowana, Zygmunt Gloger, Warszawa 1900—1903 і Słownik języka polskiego, red. Witold Doroszewski, Warszawa 1958—1969.
— — — — — — — — — — — — — — — — — — — — — — — — — —
W tekście, przepisanym zgodnie z oryginałem, zostały zachowane różne warianty pisowni tego samego wyrazu: np. zaścianek i zascianek, Oszmiański i oszmianski. W przypadku wyrazów łacińskich, gdy pisownia odbiega od zasad, zastosowano nawiasy informujące o poprawnej wersji. Np. ex guo — ex g [q] uo (d) — quod (znaczy: «gdyż, ponieważ, z powodu»). Wszystkie skróty tytularne i grzecznościowe zamieszczone przed nazwiskami — JKMci [J (ego) K (rólewskiej) M (iłoś) ci], J.O.X. [J (aśnie).O (świecony).X (iąże).] — zostały odczytane przy użyciu dwóch źródeł: Encyklopedja staropolska ilustrowana, Zygmunt Gloger, Warszawa 1900–1903 i Słownik języka polskiego, red. Witold Doroszewski, Warszawa 1958–1969.
LUSTRACYA
Prześwietnego Województwa Mińskiego; ex mente Konstytucyi Seymu Warszawskiego. Roku Tysiąс siedmset siedmdziesiąt piątego; tak Podymnego jako też Czopowego Szelężnego, tudzież Domów w Mieście, J (ego) K (rólewskiej) M (iłośc) i, stołecznym Mińsku, znaydujących się, przez nas Lustratorόw wzmienioną Konstytucyą wyznaczonych a poniżey wyrażonych i podpisanych expedyowana i zakończona w tymże Roku Miesiąca Oktobra Piątego Dnia.
1781. (dnia) 30. 8bra Excerpt wydany.
Бесплатный фрагмент закончился.
Купите книгу, чтобы продолжить чтение.