электронная
43
печатная A5
294
18+
Аб вечным

Бесплатный фрагмент - Аб вечным

Запіскі эзатэрыка


5
Объем:
134 стр.
Возрастное ограничение:
18+
ISBN:
978-5-4485-0625-3
электронная
от 43
печатная A5
от 294

18+

Книга предназначена
для читателей старше 18 лет

Прадмова

Ёсць пытанні аднадзёнкі, ні для чаго непатрэбныя, нічаму не вучачыя — іх можна б і не задаваць зусім. А ёсць пытанні з веку ў век перад чалавецтвам паўстаючыя, патрабуючыя пошуку адказу на іх зноў і зноў, раз за разам — на тэмы невычарпальныя, а толькі зачэрпваемыя з крыніцы ведаў то адной светлай галавой, то другім ніяк не заспакойваючымся на дасягнутым чалавекам.

Што такое час, як не ўяўленне аб ім?

Дзе знаходзіцца, калі ёсць, мяжа, аддзяляючая дабро ад зла?

Мужчына праз жанчыну, жанчына праз мужчыну — а інакш як пазнаць свет?

Не судзі, а то што?..

Калі верыць, то як?

Татэмізм — цемрадзь прашчураў?

Не!

Веданне імі сябе!

Сапраўды спараджэнне культуры табу?

Не!

Яно ўзнікла як вынік няўмення любіць.

Сёння на самым дне, заўтра на вышыні.

Быць.

Як у кнігу глядзець у люстра-людзей наўкол, у люстра-падзей — так уведаць, хто я, хто ты ёсць, хто ён.

Трэба быць.

Кім і як — прачытай. Раптам знойдзеш у кнізе ў мяне ты радкі пра сябе.

Пытанняў розных шмат існуе.

А адказы на іх ёсць сутнасць адлюстраванне ўсяго толькі аднаго закона: адзінства і барацьбы супрацьлегласцяў, у сукупнасці ўтвараючых асобу Бога. Такім чынам, шукаючы адказы на вечныя пытанні, мы знаходзім Бога. А спазнанне Адзінага садзейнічае ўзнікненню ўнутранай патрэбы раіць — навучаць як да раю дайсці.

Хто жадае патрапіць у рай?

Частка першая. Тэарэтычная

Аб часе

Чаму іншы раз час цягнецца так доўга? Або, насупраць, бяжыць так хутка? Калі, нарэшце, настане паваротны пункт у маім лёсе? Ад чаго залежыць час наступлення якой-небудзь значнай падзеі ў жыцці? Чым абумоўлены затрымкі ў выпадку, калі падзея з'яўляецца доўгачаканай? Час не надышоў… Чаму не надышоў? І што гэта такое — час? адчуванне часу? І па якой прычыне ён адсутнічаў да з'яўлення міфічнага Кронаса? Мы можам умяшацца ў час развіцця падзей? Якім чынам?

Аднаго разу, разважаючы такім вось чынам, убачыла сон.

«Сяджу ў пясочніцы з Дзімам Л. (мой былы вучань, ён ужо скончыў школу). Вучу яго разумець па гадзінніку. Гадзіннікаў тры. На двух я растлумачыла яму, што да чаго, трэці трымаю ў руках, хачу павучыць пераводзіць час (гадзіннікі кардонныя, з рухаючыміся стрэлкамі, таму на іх можна ўстанавіць які хочаш час)».

Калі прааналізаваць гэты сон, стане зразумела, што магчымасць кіравання часам існуе: гадзіннікі кардонныя, стрэлкі на іх пераводзяцца ўручную, значыць, і наша жыццё, жыццёвая плынь, ход падзей, час іх ажыццяўлення — у нашых руках. Л. утворана ад слова «ліпнуць». Кагосьці, хто прыліпне (прыб'ецца, прылепіцца, прыклеіцца) да мяне (як варыянт, таго, каго я «склею»), я буду вучыць разумець па гадзінніку, вучыць пераводзіць час. Яшчэ адзін нюанс. Гадзіннікаў было тры. Адзін з іх, відаць, адпавядае прошламу часу, другі — цяперашняму і трэці — будучаму. Перавесці можна было толькі трэці гадзіннік. Значыць, мы не можам змяніць прошлае, ужо позна змяняць сучаснасць, але мы можам адрэгуляваць сваю будучыню, прааналізаваўшы прошлае і цяперашняе. Хаця, пачакайце, усе гадзіннікі былі кардонныя, усе можна было перавесці, ды толькі я вырашыла папрактыкавацца на апошнім, прадэманстраваць магчымасці рэгуліроўкі часу чалавекам на прыкладзе карэкціроўкі сваёй будучыні.

Змяніць прошлае. Я ўжо разважала раней аб магчымасці павярнуць час назад. Прывяду зараз гэтыя разважанні.

Дапусцім, вы асэнсавалі, што дзесьці год дзевяць таму назад зрабілі вялізную памылку, выйшаўшы замуж не за таго чалавека, і зараз хацелі б яе выправіць. Паверце, вам нішто не перашкаджае гэта здзяйсніць — трэба толькі вярнуцца ў думках у той час, які прынята называць прошлым. Якім чынам вяртанне можна ажыццявіць на практыцы? Вазьміце старэнькі фотаальбом, адшукайце свае фотакарткі дзевяцігадовай даўніны, пажадана таксама знайсці некалькі тагачасных шлягераў. Пасля чаго дастаткова сесьці на ўтульную канапу, уключыць тую самую музыку, і, прагледзеўшы напярэдадні фотаздымкі, заплюшчыць вочы і расслабіцца ў той ступені, якая дазволіць вам дэталёва ўзнавіць падзеі даўно мінулых дзён. Атрымалася? А зараз пракруціце тое ж самае кіно яшчэ раз, адначасна выконваючы работу над памылкамі. І калі вы раптам заўважылі, што, запісваючы на дошцы дату, замест 2011 года ненаўмысна напісалі 2002, значыць, у вас атрымалася адкруціць стрэлкі гадзінніка да той кропкі, з якой цяпер можна пачаць усё спачатку!

Магчымасць адкручвання часу з наступным паскарэннем яго працякання падрабязна апісана ў казцы «Дванаццаць месяцаў». Наколькі гэта і іншыя такога роду гісторыі з'яўляюцца казачнымі?..

Такім чынам, мы можам вярнуцца ў прошлае з мэтай адрэдагаваць яго належным чынам: прабачыць непрабачанае, перажыць недаперажытае, адчуць недаадчутае, зразумець раней незразумелае. Тым самым мы непазбежна паўплываем на сваю сучаснасць, а праз яе на будучыню, залежачаю ў тым ліку ад таго, які з прапанаваных нам сёння шляхоў мы абярэм.

МЫ МОЖАМ УМЕШВАЦЦА Ў ЧАС АДБЫЦЦЯ ПАДЗЕЙ.

Што ж такое час? У тлумачальным слоўніку С. І. Ожэгава знойдзем такія азначэнні часу:

«Час. 1. У філасофіі: адна з асноўных аб'ектыўных форм (разам з прасторай) існавання бясконца развіваючайся матэрыі. Па-за межамі часу і прасторы рух матэрыі немагчымы. 2. Працягласць чаго-небудзь, вымяраемая секундамі, хвілінамі, гадзінамі. 3. Прамежак той ці іншай працягласці, у які адбываецца што-небудзь. 5. Перыяд, эпоха. 6. Пара дня, года. 7. Падыходзячая, зручная пара, спрыяльны момант. 8. Тое ж, што вольны час. 9. У граматыцы: форма дзеяслова, адносячая дзеянне ці стан да прошлага, цяперашняга або будучага».

Вычарпальнае тлумачэнне. Дадаткова хочацца звярнуць увагу толькі на адноснасць успрымання часу: мы можам адлічваць час, дзякуючы (адносна) руху Зямлі вакол Сонца, руху стрэлак гадзінніка.

«Па-за межамі часу і прасторы рух матэрыі немагчымы». Іншымі словамі, няма руху, развіцця як разнавіднасці руху — няма часу.

Вось мы і падышлі да адказу на другое пытанне: чаму час з'явіўся толькі з цягам часу («с течением времени»)? Адказ вынікае з пытання: таму што раней час не меў магчымасці цячы, рухацца. Часу і прасторы не існавала па прычыне першапачатковай нерухомасці матэрыі, па прычыне яе небыцця. Што такое небыццё? Дык гэта ж Бог! Не пазналі? Бог таму цяжкапазнавальны, што ён ёсць адзінства, еднасць усіх супрацьлегласцяў, як напрыклад: дабра і зла, радасці і смутку, працалюбства і ляноты, жорсткасці і мяккасці, бясстрашнасці і страху… Любоў і нянавісць — гэта па сутнасці адно і тое ж, палярныя праяўленні аднаго і таго ж пачуцця, бяручага пачатак з аднаго вытоку. Будучы непадзельнымі (і меўшымі пры ўзнікненні аднолькавую назву; любоў і нянавісць павінны былі называцца першапачаткова адным словам, гэтак жа як пашана і агіда (гл. Фрэйд «Татэм і табу»), і ўсё іншае), яны з'яўляюцца божымі якасцямі, і толькі з іх раздзяленнем на любоў і нянавісць адзінае дагэтуль паняцце страчвае сваю боскасць. Супрацьпастаўляючы сябе адзін аднаму, мужчына і жанчына перастаюць быць Богам. У адзінстве сіла, а не ў процістаянні. Дуалізм патрэбен толькі ў якасці інструмента для пазнання, не могучага адбыцца без параўнання. Богу трэба было падзяліцца, каб пазнаць сябе. Рух (і час) пачаўся з расколу свету надвае.

ЧАС УЗНІК ЯК ПАБОЧНЫ ПРАДУКТ ПАЗНАННЯ.

Але ж час, як адна з праяў Бога, павінен існаваць поруч са сваім антыподам — «безвременьем» (тэрмін Юнга). Адзінае, калі час існуе ў праяўленым выглядзе, то адсутнасць часу павінна існаваць няяўна, але ў той жа самы час, што і час. Тое ж адбываецца і з іншымі якасцямі: чым больш я люблю, тым мацнейшы павінен быць кантроль над роўнавялікай па сіле, нябачнай, але дакладна існуючай як частка мяне, захоўваючайся ў патэнцыяле, нянавісці.

Бога таму складана пазнаць цалкам, што калі ты любіш, то не можаш адчуваць нянавісці, а калі ненавідзіш, не можаш любіць, у той час як Бог ёсць любоў і нянавісць разам узятыя, але разам з тым непраяўленыя. Пазнаць Бога можна, толькі паступова дасягнуўшы раю, папярэдне прашоўшы праз пекла і чысцец — іншага шляху няма.

Праяўленне прагнасці і шчодрасці як палярных якасцяў аднаго і таго ж пачуцця можна прасачыць пры назіранні за чалавекам, валодаючым дадзенай уласцівасцю: яму ўвесь час мала (есці і не можа наесціся удосыць; сіл усё меней і меней, а гародніны саджае ўсё болей і болей; камплектаў бялізны хопіць на два жыцці, а ён усё купляе і купляе новыя і г.д.), але тым не менш ён ахвотна дзеліцца лішкам. І наадварот, не варта чакаць шчадротаў ад чалавека, ведаючага меру. Часцяком яму проста няма чаго даць (размова ідзе аб матэрыяльных рэчах). Калі казаць пра духоўныя, то нешта даць іншым можа толькі багаты (прагна перажываючы кожнае імгненне як апошняе) на пачуцці чалавек, у эмацыянальна беднага асабліва не разжывешся — няма чым. Такім чынам, мы або валодаем пэўнай рысай характару, або не, але, калі валодаем, то нам будуць належаць абедзве яе праявы.

Чалавек істота палярная. Аб тых, хто больш за ўсё адкрыты свету, мы ведаем менш, чым аб кім бы то ні было іншым. Яны адкрываюць толькі тое, што самі хочуць. І наадварот, людзі, на першы погляд, скрытныя, найбольш прадказальныя (утоеныя комплексы абавязкова праявяць сябе — вылезуць бокам).

Мы разгледзілі, што такое час, а зараз вернемся да паняцця, яму супрацьлеглага — да «безвременья». Вастрэй за ўсё адсутнасць часу адчуваецца на «тым свеце». Гэта не меркаванне, а распавяданне аб рэальна перажытым мною ў 17 год вопыце клінічнай смерці.

«Вопыт адбыўся па завяршэнні святкавання апошняга званка. Упершыню паспрабаваўшы спіртное, я не разлічыла сілы і ў выніку на невялікі прамежак часу развіталася з жыццём. Памятаю, што мне было вельмі дрэнна, мяне завялі ў нейкі дом, паклалі на канапу, пасля чаго аднакласнікі выйшлі з пакоя. Раптам, без папярэджання, я адчула сябе над сваім целам, лётаючай пад столлю. Нічога не разумеючы, пачала азірацца па баках. І тут заўважыла чалавека, ляжачага на канапе. З лёгкім здзіўленнем пазнала ў дзяўчыне сябе. Падляцела крыху бліжэй да свайго цела і пачала з цікавасцю разглядаць. Адзначыла, што выглядаю кепска: бледная нібы смерць, рысы твару завастрыліся, у купе з доўгімі чорнымі зблытанымі валасамі, змяячыміся па падушцы, дзіўнае атрымлівалася відовішча. Яшчэ падумалася, што ў люстэрку я выглядаю інакш. Не таму, што зараз я адчувала сябе не лепшым чынам, а проста інакш. Нават будучы мёртвай (к гэтаму моманту я асэнсавала, што я ўжо на «тым свеце»), я мела выгляд куды больш жывы, чым у люстрэрку. Я зразумела, у чым справа! Адлюстраванне ў люстры заўсёды плоскае, як на карціне або фотаздымку, а тут я бачу сябе аб'ёмна! Значыць, іншыя людзі бачаць мяне не такой, якой я прывыкла сябе ўяўляць, яны бачаць мяне такой, якой я бачу сябе зараз. Нарэшце мне надакучыла сябе разглядаць, я пачала азірацца ў пошуках выхаду. Заўважыла адчыненую фортку і паляцела да яе — мне было цікава паглядзець, а што там, на вуліцы. Нейкая сіла нібы цягнула мяне паглядзець, што там. Магчыма, гэта сіла называецца дапытлівасцю?

Але маю ўвагу адцягнулі галасы з суседняга пакоя. Захацелася паслухаць, што яны кажуць. Я мысленна выказала пажаданне — адно імгненне — і яно споўнілася. Я раптоўна, адразу, у гэтую ж секунду, не перамяшчаючыся, апынулася за спінамі размаўляючых. Крыху паслухала, расчаравалася — усё, што яны казалі, падалося мне такім нецікавым, непатрэбным, лішнім. І не шкада ім марнаваць час, несучы такую бязглуздзіцу?.. Хацела паведаміць аб гэтым — і здзівілася, што мяне ніхто не чуе. Потым зразумела, што яшчэ і не бачыць. Задумалася — і зноў без якога-небудзь пераходу апынулася ў «сваім» пакоі — там, дзе памерла. Я разважала аб апошніх падзеях, лунаючы ў паветры. І тут у «мой» пакой зайшло некалькі чалавек. Мне гэта не спадабалася, хацелася пабыць адной, у цішыні, добра ўсведаміць усё, што са мной адбылося і вырашыць, што рабіць далей, яны ж прыйшлі парушыць мой спакой. Я насупіла бровы, так як заўсёды гэта рабіла, калі хмурылася. Тым самым зразумела, што, хоць мяне і не бачаць, але я ўсё роўна маю «цела». Яно больш лёгкае і празрыстае, чым тое, што ляжыць на канапе, але знешне дакладна такое ж. Мая знешнасць не змянілася «там».

Яны мяне пачалі трэсці, гэтыя людзі!

— Што вы робіце?! Не трэба! Пакіньце мяне ў спакоі!!!

Крычу, а мяне ніхто не чуе. Раззлавалася не на жарт. Выбух гневу — і я зноў у сваім целе, вярнулася ў сябе так жа раптоўна, як і выйшла (вылецела) з сябе.

Божа, як дрэнна. Што я нарабіла? Хачу назад, на волю, дзе не круціцца галава і не плыве ўсё перад вачыма, і нішто не скоўвае твой рух, дзе няма гэтага давячага пачуцця абмежаванасці рамкамі ўласнага цела».

Аналізуючы свае адчуванні, узнікшыя падчас знаходжання па той бок люстра, акрамя пералічанага, я адзначыла, што час «там» адчуваецца інакш: няма хвілін, гадзін, дней, месяцаў і гадоў, а ёсць толькі імгненне і вечнасць — імгненне адчуваецца, дзякуючы здольнасці ажыццяўляць свае жаданні ў адзін момант з іх узнікненнем (прычым гэта адбываецца міжвольна), а вечнасць успрымаецца як пачуццё не-трэба-нікуды-спяшацца (няма куды) і таксама як немагчымасць вымераць працягласць адбываючыхся падзей, час падаецца расцягнутым да бясконцасці.

Такім чынам, час і адсутнасць часу існуюць адначасова. Але, у выпадку, калі вы адчуваеце яго хуткабежнасць, вы не можаце аддаваць сабе справаздачу ў тым, што часу няма, а ёсць толькі меркаванні аб ім. Тады ж, калі вы разумееце, што ёсць толькі адзін аб'ектыўна існуючы час — час як адлюстраванне дынамікі вашага развіцця, то разам з тым непазбежна прыйдзе адчуванне, што ўсе іншыя яго разуменні прыдуманы намі і для нас.

МЫ МОЖАМ У АДЗІН МОМАНТ АДЧУВАЦЬ АБО ЧАС, АБО АДСУТНАСЦЬ ЧАСУ.

У першым выпадку час бяжыць, у другім спыняецца.

Як вызначыць: час надышоў ці не надышоў? Па знешніх абставінах. Вашу ўнутраную гатоўнасць імгненна падцвердзяць спрыяючыя здзяйсненню задумы падзеі, што адбываецца на знешнім узроўні. Пачне складвацца ўражанне, што вас падтрымлівае ўвесь свет, усё спрыяе ажыццяўленню жаданага. І наадварот, адчуванне палак-у-колах паказвае на існаванне ўнутранага бар'ера, надзейна перашкаджаючага здзяйсненню таго, чаго, здавалася б, так хочацца. Выявіце, чаго не хочацца ў тым, што хочацца, і лічыце — дзень адчыненых дзвярэй надышоў.

Наступленне пераломных момантаў у жыцці звязана з заканчэннем этапа навучання. Ёсць жаданне, каб цяперашні этап хутчэй завяршыўся і надышоў новы — будзьце старанным вучнем і паспрабуйце атрымаць урокі літаральна з усяго, што прапануе лёс. Таму што любая з доўгачаканых падзей адбудзецца не раней, чым вы будзеце да яе гатовы. Усе затрымкі (як і паўторы непрыемных сітуацый) абумоўлены тым, што ты дзесь недазасвоіў урок.

Аб узросце. Чалавек заўсёды выглядае так, як ён думае аб сабе. Іншыя бачаць нашу знешнасць такой, якой мы самі яе бачым, заўважаюць толькі тыя «недахопы», якія мы сабе сабе прыдумалі, звяртаюць увагу толькі на тыя добрыя якасці, якія, як мы лічым, у нас прысутнічаюць.

Гэтак жа і з узростам. Чалавеку заўсёды будзе столькі год, на колькі ён сябе адчувае. Няма ніякага біялагічнага гадзінніка, адлічваючага гадзіны вашага жыцця — ёсць толькі нашы ўяўленні аб ім. Час тоесны адчуванню часу. Сонца і Месяц адлічваюць гадзіны жыцця толькі тых людзей, якія самі лічаць, што вечна доўжачаяся змена гэтых свяціл аднаго другім нейкім чынам адлічвае асабісты час чалавека.

На самай справе мне столькі, колькі здолеў я спасцігнуць.

Аб прыродзе дабра і зла

…бог, паколькі ён добры, не можа быць прычынай усяго насуперак сцвярджэнню большасці. Ён прычына толькі нямногага для людзей, а ў многім ён не вінаваты: бо ў нас значна менш добрага, чым дрэннага. Прычынай дабра нельга лічыць нікога іншага, але для зла трэба шукаць якіясьці іншыя прычыны, толькі не бога.

Платон

Бог не мае дачынення да прычыны атаясамлення намі некаторых падзей і людзей з увасабленнем зла. Ён з'яўляецца яго вытокам. Роўна як і крыніцай дабра. Патлумачу.

Што такое дабро? «Дабро. 1. Усё станоўчае, добрае, карыснае. 2. Уласнасць, рэчы. 3. Аб чым-небудзь дрэнным, нягодным. Такога дабра нам не трэба». (С. І. Ожэгаў «Слоўнік рускай мовы». )

А што ёсць зло? «Зло. 1. Нешта дурное, шкоднае. 2. Бяда, няшчасце, непрыемнасць. 3. Прыкрасць, злосць». (Там жа.)

Што традыцыйна лічыцца дурным, шкодным для чалавека? Хваробы, нястачы, нешчаслівыя выпадкі, непрыемнасці — усё тое, што адчуваць (перажываць) нам не падабаецца. Але ці з'яўляецца злом гэта на самай справе?

Напрыклад, у мяне забалела горла. Што я павінна зрабіць? Адшукаць прычыну хваробы. Лёгкае пяршэнне ў горле перашкаджае мне размаўляць на павышаных танах і гаварыць гадасці, хвароба з'яўляецца знакам для мяне: калі я не спынюсь і не перастану лаяцца на ўвесь свет, непрыемныя адчуванні неўзабаве перарастуць спачатку ў звычайную ангіну, а потым і ў гнойную. Або боль у горле выкліканы невыплаканымі слязьмі (тады будзе адчуванне кома). Цяпер вернемся да адказу на пытанне: што рабіць? У першым выпадку варта, пераламаўшы сябе, пачаць з мірам, пакорліва, прымаць сітуацыі і людзей, трэба навучыцца спакойна, без гневу ў душы, рэагаваць на раздражняльнік, успрымаючы яго як урок, як стымул да самаўдасканалення. Бо ў іншых нас раздражняюць нашы ўласныя недахопы. «Вочы калоць» можа толькі праўда аб сабе, праяўляемая відавочней усяго праз акружаючых. У другім выпадку трэба выплакацца, гэта ачысціць арганізм ад хваробатворных мікробаў значна лепш, чым любыя лекі, ужыванне каторых здольнае прывесці толькі да хранічнага танзіліту, а не да вырашэння праблемы.

Вы ўсё яшчэ лічыце хваробы злом? Не належыць чалавеку прыпадабняцца да страўса. Пазбегнуць небяспекі можа толькі той, хто не баіцца зазірнуць ёй ў вочы.

Пяройдзем да нешчаслівых выпадкаў. Вы трапілі ў аварыю. Раз, другі… Трэцяга шанцу зразумець, што менавіта штурхае вас развітацца з жыццём, можа і не быць. Трэба знайсці страчаны сэнс жыцця (і хутка!).

Сэнс жыцця заўсёды аднолькавы, адзіны для ўсіх — несці (аддаваць) святло. Сродкі рэалізацыі могуць быць рознымі. Трэба знайсці свой спосаб дарыць іншым радасць.

Такім чынам, любая бяда, няшчасце, непрыемнасць — гэта ўмоўны знак «Ты памыляешся!» або «Заблукаў».

Аднаго разу мая дзевяцігадовая тады дачка ўпала і рассекла губу. Гэта быў сігнал для мяне: Алёна, перастань гаварыць дрэннае аб вучнях іх бацькам. Лепш задумайся: хлопчык забыўся сшытак — перш чым вычытваць, шчыра адкажы на пытанне: а табе вельмі хацелася правяраць яго крамзолі ці лепш няхай ён напіша класную работу на паперцы, якую потым можна выкінуць, не чытаючы? Або, замест таго, каб падрыхтавацца да толькі аднаго ўрока, што зараз будзе, мае вучні любяць падаставаць з заплечніка адразу ўсе падручнікі і пакласці іх на парту, каб быць свабоднымі на іншых перапынках. Перш чым іх бэсціць, я засяродзіла ўвагу на сваім працоўным стале — карцінка не вельмі адрознівалася ад выгляду працоўных месцаў вучняў. Паколькі змагацца з сабой я апынулася не ў сілах, то і з дзецьмі размаўляць на дадзеную тэму не бачу сэнсу. Другі раз вучні нічога не жадаюць рабіць на першым уроку, а толькі ўвесь час пазяхаюць — тым самым даюць мне зразумець, што я дрэнна выспалася сёння ноччу. Лаяцца на іх — гэта значыць лаяць саму сябе! Выйсце адно: трэба або скарыцца, або змяніцца самой. Работа ж з бацькамі дзяцей — дарэмнае марнаванне часу. Выхоўваць можна толькі сябе і вучняў праз сябе. Бо вытокі любой падзеі, якая адбываецца навокал, унутры цябе.

Вы ўсё яшчэ лічыце, што зло ў тым сэнсе, які мы ўкладваем у гэта паняцце, існуе?

Тады звернемся да супрацьлеглага паняцця — дабра. Вы заўважылі, што ваш знаёмы вам хлусіць. Сказаць аб гэтым — значыць зрабіць яму непрыемна, а рабіць іншым непрыемнасці тое ж, што рабіць зло. Калі ж прамаўчаць, гэта прынясе ілгуну задавальненне. Адчуваць задавальненне прыемна, добра. Вы сапраўды думаеце, што зробіце добра, калі прамаўчыце? «Такога дабра нам не трэба».

Зробім высновы.

Атрымліваецца, што зло прычыніць немагчыма ў прынцыпе.

Можна зрабіць іншаму балюча, але гэта будзе азначаць толькі тое, што ён меў патрэбу ў болі для ачышчэння або для штуршка ў развіцці. Часта бывае складана адшукаць больш дзейсны лекавы сродак, чым боль.

Можна выказаць у адносінах да іншага агрэсію. Але гэта будзе азначаць, што агрэсія ўжо жыла ўнутры яго самога, а ваш выбух гневу з'явіўся толькі яе адлюстраваннем.

Можна яшчэ шмат чаго зрабіць, як добрага, так і лекавага, але пры гэтым не трэба забываць, што ты не толькі адлюстравальнік унутранага свету іншых, але і іншыя з'яўляюцца адлюстравальнікамі твайго ўнутранага свету. Так, прыносячы камусьці боль, ты тым самым даеш магчымасць яму самаўдасканаліцца, але ў той жа час ты праяўляеш у адносінах да яго агрэсію, а гэта значыць, што пэўныя разбуральныя сілы дзейнічаюць унутры цябе і, як вынік, яны абавязкова прыцягнуць да цябе крыніцы болю накшталт таго, што ты прычыніў у адносінах да іншых.

Таму карысней «лячыць» любоўю. І калі ты паўстаў перад выбарам: зрабіць балюча іншаму або горш сабе (калі разумееш, што без ахвяры не абысціся), то што б ты не выбраў, зрабі гэта з любоўю ў сэрцы.

Такім чынам, дабро толькі тады дабро, калі яно падштурхоўвае атрымліваючага дабро да развіцця, дакладней, да станоўчага развіцця. Нават калі яно пры першасным разглядзе будзе ўспрымацца атрымальнікам як зло.

Тут узнікае іншае пытанне: калі дабро і зло ўмоўныя паняцці, то што значыць станоўчае развіццё?

Чалавек, які нараджаецца на гэтым свеце, абавязкова будзе развівацца, ён вымушаны гэта рабіць да таго часу, пакуль жыве. Таму што жыццё — гэта рух. Рух — паняцце вектарнае, рухацца можна толькі ў накірунку, а значыць, і развівацца можна рознабакова, у тым ліку, знешне і ўнутрана, павярхоўна і глыбока, аж да поўнага разбурэння або, наадварот, станаўлення чалавека як асобы. Стаць сталым чалавекам — галоўная мэта станоўчага развіцця. І дабро, і зло выступаюць у якасці аднолькава неабходных (усё залежыць ад тэмы і мэты ўрока) сродкаў для таго, каб мы сталі дарослымі людзьмі.

Значыць, Бог не з'яўляецца прычынай дабра або зла, прычына ў нас саміх — ва ўнутранай неабходнасці (у настойлівай патрэбе) дасягнуць самадастатковасці як галоўнай рысы сталага і станоўчага чалавека.

Бог з'яўляецца крыніцай і таго, і другога. Бог спрадвеку валодае абедзвюма характарыстыкамі. Пакуль дабро і зло ўтвараюць адзінае непадзельнае цэлае — гэта якасць, я б назвала яе благам (у рускай мове ўвасабляючым дабро, а ў беларускай зло) будзе божай якасцю. Як толькі мы пачынаем драбіць адзінае блага на дзве супрацьлеглых катэгорыі — дабро і зло — яны становяцца нам па-чалавечы зразумелымі, але перастаюць быць Богам.

Мы ўвесь час спрабуем пазнаць Бога праз параўнанне ўласцівых яму супрацьлеглых якасцяў. Паспрабуйце зразумець яго праз адчуванне адзінства супрацьлегласцяў. Зазнайце ўласным пачуццём сэнс слова блага (двухмоўны варыянт). Еднанне хутчэй наблізіць вас да разумення Адзінага, чым раз'яднанне.

Такім чынам, ДАБРО І ЗЛО ЁСЦЬ БЛАГА (О). А што прынясе вам з сабою дадзенае канкрэтнае блага — «благополучие» або благі канец, залежыць ад таго, як ім скарыстацца: сабе на шкоду або дзеля дабра другіх.

Аб вадзе, паветры, жанчыне і пра мужчыну

«Стварыў Бог неба і зямлю». Апошняя, як памятаем, першапачаткова складалася з вады. Такім чынам, спачатку стварыў Бог паветра і ваду — першыя дуальныя праяўленні Сябе, дзе вада (Маці-Зямля) стала ўвасабленнем жаночага пачатку, а паветра (мужчынскага роду Вецер) з'явіўся правобразам мужчыны.

Перанясем уласцівасці прамаці-вады на якасці жанчыны, а прабацькі-паветра на характэрныя асаблівасці мужчыны з тым, каб зрабіць спробу вынайсці нейкія ідэальныя вобразы той і другога, каб ведаць, да чаго, акрамя вядомага 90х60х90, варта імкнуцца жанчыне.

Вада, якой яна мяркуема была адразу пасля стварэння: чыстая, празрыстая, глыбокая, плыўная, цякучая, гнуткая, мяккая, шаўкавістая, халаднаватая. Вось ідэал жанчыны і аформіўся: не спаскуджаная крывадушнымі ўзаемаадносінамі з бліжнімі, адкрытая аж да абсалютнай яснасці і поўнай празрыстасці і прастаты, паглыбленая ў сябе, у свой унутраны свет на невымерную глыбіню і таму загадкавая (і тады інтравертнасць з'яўляецца характэрнай асаблівасцю жаноцкага склада характару), заўсёды строячая стасункі з уласцівай жанчыне і вадзе гнуткасцю, мяккасцю, чуллівасцю і пяшчотай, здольная таксама як ахаланіць, так і разагрэць субяседніка (пры ўмове, калі яе саму давесці да кіпені).

Рака можа быць рознай: спакойнай і бурнай, паўнаводнай і мелкай, цёплай, прыемна ахалоджваючай ці скаванай ільдом, але вада ніколі не бывае бруднай сама па сабе, датуль, пакуль нехта яе не забрудзіў. Вось так і жанчына: стаіць сёння яснае ціхае надвор'е — яна спакойная і лагодная, заўтра набяжыць ветрык — настрой пачынае рабаціць, вецер узмацніцца — жанчына ўсхвалюецца, уздыбіцца, страсці распаляцца. А паўночны падуе вецер — зусім замярцвее, астыне і душой, і целам. Узмоцніцца вецер, надзьме ў празрыстыя воды ракі пяску, гразі, смецця… а жанчыне што рабіць? не можа яна сама пазбавіцца ад бруду, як тая рака. Хіба што з цягам часу асядзе ўсё на самае дно душы. Асядзе, але не знікне зусім.

Ведаеце, акрамя чатырох змешчаных у Бібліі евангелляў, ёсць яшчэ адно, не ўвайшоўшае ў склад кнігі і таму малавядомае — «Евангелле ад Фамы». Там ёсць такія радкі (27): «…Ісус сказаў: «Калі станеце двое адным, а ўнутранае стане як знешняе, і знешняе як унутранае, а высокае быццам нізкае! І калі зробіце з мужчыны і жанчыны адзінае, каб мужчына больш не быў мужчынам, а жанчына — жанчынай; тады ўвойдзеце ў царства». І яшчэ (118): «Ісус сказаў: «Вось я вазьму яе [Марыю] з сабой, каб зрабіць яе мужчынам, каб і яна стала жывым духам, падобным вам, мужчынам. Таму што ўсялякая жанчына, каторая стане мужчынам, уступіць у царства нябеснае».

Жанчыну зрабіць мужчынам. Гэта як? Думаю, што не тым шляхам, якім большасць жанчын вымушаны станавіцца «мужчынамі» зараз — праз часам міжвольнае адпавяданне вядомай прымаўцы «Я і конь, я і бык, я і баба, і мужык». Гэтак атрымліваецца ад безвыходнасці.

Жанчына можа ператварыцца на мужчыну, а, дакладней, стаць андрагінам, толькі пры ўмове пастаяннага знаходжання пры тэмпературы кіпення; трэба гарэць — любоўю, ідэяй, работай, сям'ёй. «Царства Божага» дасягнуць выкіпеўшыя да самага дна. Жанчына, імкнучаяся да цэласнасці, павінна навучыцца ва ўсё ўкладваць душу.

Вецер і мужчына: няўлоўны, ветрагон, у яго вецер у галаве, шукай ветру ў полі, кідае словы на вецер, трымае нос па ветры. Сустракалі такіх? Іх няма ў чым дакарыць, з прыродай не паспрачаешся. І цяпер зразумела, якім «ветрам» часам бывае жанчыне дзіцё «надзьме» — красамоўным.

Мужчынам, намагаючымся стаць андрагінамі (самадастатковымі), мае сэнс ператварыцца ў фізічнае паняцце «вадкае паветра» — трэба набыць недастаючыя жаночыя якасці: апусціцца з нябёсаў на зямлю, замяніць легкадумнасць глыбакадумнасцю, імкнуцца да рэалізацыі сваіх паветраных збудаванняў.

Жанчыне, каб не стаць на яго шляху непатрэбным баластам, неабходна прасякнуцца ідэямі свайго мужчыны, каторы, у сваю чаргу, павінен памятаць, што цёпла, сытна, камфортна, утульна ў доме не само па сабе, а дзякуючы камусьці, каму і варта аддзячыць. Узаемапаразуменне пачынаецца з удзячнасці, лепш выражанай не на словах, а пры дапамозе падарункаў — памятаем пра матэрыяльную жаночую прыроду.

У выпадку двух андрагінаў (самастойных, незалежных, самадастаковых асоб) будзе мець месца узаемапранікненне поглядаў.

Як для мужчын важныя нейкія духоўныя пошукі (духоўны ад слова дух — «воздух», паветра), так для жанчыны мае значэнне, каб пошукі яе мужчыны добра аплачвалісь (вада, і тым больш зямля — рэчы канкрэтныя, якія ўспрымаюцца дотыкам, матэрыяльныя). Гэта таксама нармальная, здаровая, адвечная мужчынска-жаночая пазіцыя, абумоўленая, зноў жа, асаблівасцямі адпаведных стыхій. Стаць андрагінам у гэтым кантэксце, значыць здолець злучыць неспалучальнае, паяднасць у асобе аднаго чалавека (будзь-то мужчына або жанчына) абедзве процілеглыя пазіцыі, што дазволіць адухатварыць матэрыяльныя праявы нашага свету, дасць магчымасць дасягнуць раю на зямлі, зямного раю — таго, аб якім гаворка як раз і ідзе ў Бібліі. Трэба палюбіць грошы ўсёй душой, а калі грошы адкажуць табе ўзаемнасцю, ты палюбіш жыццё. Імкненне ж да жыцця супадае з накірункам руху да раю. Вось па такіх правілах мае сэнс усталёўваць адносіны паміж жанчынай і мужчынам (а не паміж жанчынай і мужчынай, як гэта часта бывае сёння).

Зразумела, што любоў-дзеянне і любоў-адносіны варта распаўсюдзіць на ўсё, чаго жадае душа, што дазволіць задаволіць яе патрэбы.

Тое, што сучасных мужчын больш цікавяць цялесныя ўцехі, а жанчыны жадаюць духоўнага зліцця — добрая прыкмета набліжэння часу «Царства Божага», бо, па логіцы рэчаў, усё павінна быць наадварот. Пры гэтым, спакусы ў вобразе жанчыны не варта пазбягаць, дастаткова палюбіць яе ўсім сэрцам, узжадаць ад душы, што дазволіць паяднаць матэрыю (цела) з духам.

Вось так, прытрымліваючыся сярэдзіннага шляху, не ўпадаючы ў крайнасці, зямля-вада-жанчына-маці і неба-вецер-мужчына-бацька, пераплятаючыся, садзейнічаюць паступоваму пераходу ад дуальнага ўспрыняцця свету да перажывання пачуцця абсалютнага адзінства, набліжаючыся тым самым да Адзінага, да Творцы, Ісціны, Абсалюта.

Крытыкам аб крытыцы

«Не судзі, ды не судзімы будзеш» — словы з Бібліі, скіраваныя тым, хто не ўяўляе свайго жыцця без крытыкі.

«Крытыка карысна, яна служыць навучанню, без маіх суджэнняў наконт іншых людзей немагчыма іх удасканаленне» — скажуць крытыкі, рацыяналізуючы тым самым сваё імкненне судзіць усё і ўсіх.

Ці так гэта? Адкажам на пастаўленае пытанне пазней. Спачатку неабходна вызначыць, адкуль бярэ свае вытокі жаданне большасці людзей асуджаць.

Калі я толькі яшчэ пачынала рабіць свае першыя прафесійныя крокі ў якасці настаўніцы, бывала, паклічуць мяне на адкрыты ўрок, а я сяджу і пільна сачу за настаўнікам, каб не дай Бог не прапусціць якія-небудзь дапушчаныя ім агрэхі. Цяпер надышоў час задумацца, навошта я так рабіла? Каб падштурхнуць таго настаўніка да прафесійнага росту? Шчыра кажучы, не. Калі я каго-небудзь раней крытыкавала, то толькі з адной мэтай — падняць сваю ўласную самаацэнку: паколькі ён (яна) робіць гэта горш за мяне, то я лепшая ў сваёй справе.

Бесплатный фрагмент закончился.
Купите книгу, чтобы продолжить чтение.
электронная
от 43
печатная A5
от 294