18+
«Стаяў на падмуроўцы панскі дом…»

Бесплатный фрагмент - «Стаяў на падмуроўцы панскі дом…»

Жырмуны і Пагародна

Объем: 136 бумажных стр.

Формат: epub, fb2, pdfRead, mobi

Подробнее

Між гэтых ніў калісьці, над руччом на ўзвышшы

ў бярозавым гаі, у дрэў густых зацішшы

Стаяў на падмуроўцы панскі дом драўляны:

Здалёк бялелі вокны, сцены і парканы.

Адам Міцкевіч

Жырмуны

Гісторыя паселішча і першыя ўладальнікі

Ёсць меркаванне, што назва Жырмуны паходзіць ад рэчкі Жырмункі, якая тут працякае. Згадкі пра паселішча сустракаюцца ўжо ў дакументах пачатку XV стагоддзя.

Першымі ўладальнікамі маёнтка Жырмуны былі Ян і Юры (вядомы як Юрга) Бутрымовічы, верагодна, бацька і сын. Абодва — выбітныя асобы свайго часу.

Ян Бутрым з Жырмунаў уваходзіў у склад пасольства караля Ягайлы ў Прагу ў 1410 годзе. У 1413 годзе ў Гародле ён атрымаў герб «Тапор», а ў наступным годзе быў узведзены ў званне надворнага маршалка вялікага князя Вітаўта. У 1418 годзе быў дэлегатам Канстанцкага сабору, дзе ўзначальваў пышную світу Вітаўта.

Яшчэ больш прыкметную ролю ў гісторыі адыграў Юрга Бутрым з Жырмунаў — з 1428 года маршалак двара вялікага князя Вітаўта. Длугаш характарызуе яго як бывалага чалавека, які, правёўшы шмат гадоў за мяжою, меў моцны і кемлівы розум. Длугаш адзначае, што Юрга Бутрым пасля перамогі Жыгімонта Кейстутавіча над Свідрыгайлам настойліва раіў Кейстутавічу разарваць унію з Польшчай.

Пераход маёнтка да іншых родаў

Недзе каля 1435 года Жырмуны перайшлі да жмудскага старасты Мантоўта. У 1542 годзе каралеўскія дваране Андрэй і Ян Якубавічы-Мантоўты спрачаліся са Станіславам Гаштольдам з-за маёнткаў Свінец і Жырмуны, якія тады належалі іх дзядзьку, кіеўскаму ваяводу Юрыю. На падставе пагаднення 1546 года з сястрой Марынай, жонкай Андрэя Ляшча-Стрэмялецкага, быў завершаны падзел воласці, паводле якога Андрэй атрымаў Салечнікі і Жырмуны, а на Валыні — Біскупічы. Ян жа атрымаў шэраг іншых маёнткаў, у тым ліку Млынаў і Пякалы на Валыні. Андрэй Мантаўт, вядомы таксама як Мантольд, быў жанаты з княжной Марыяй Гальшанскай.

У 1563 годзе маёнтак арандаваў трокскі ваявода і гетман вялікі літоўскі Мікалай Радзівіл Руды. Каля 1600 года мястэчка перайшло да Кезгайлаў-Завішаў. У 1624 годзе Ян Завіша, ваявода віцебскі і стараста суражскі, у фундацыйнай грамаце, выдадзенай касцёлу ў Жырмунах, фігураваў як спадчынны ўладальнік Жырмунскага павета. З 1626 года (пасля смерці Яна Завішы) і да 1641 года Жырмунамі валодаў Мікалай Завіша, кашталян віцебскі, адзіны сын ваяводы.

У 1657 годзе, пасля смерці Яўстаха Завішы, сына Мікалая, паводле тастаменту яе мужа, Гальшка Мікалаева Завішына аддала маёнтак Жырмуны разам з запісанымі на ім 50 000 злотымі ў пацэсію (арэнду) сваёй пляменніцы Алене Тышкевічоўне, якая была замужам за Мікалаем Шамётам, суддзёй Жмудскім. Пасля смерці сужэнцаў Шамётаў Жырмуны разам са згаданым грашовым запісам перайшлі да іх нашчадкаў: старасты гінтынскага Міхала Шамёта, войскага лідскага Уладзіслава Шамёта, Крысціны Шамятоўны (памерла незамужняй), Эльжбеты Шамятоўны (у замустве Франкевічавай, кашталянавай навагрудскай) і Мар’яны Шамятоўны (у замустве Белікавічавай). Пазней Жырмунамі валодалі Людвіка Шамятоўна, дачка Міхала, якая выйшла замуж за слонімскага падскарбія Казіміра Валовіча, і Ганна Шамятоўна, дачка Уладзіслава, якая выйшла замуж за Антонія Гузельфа.

Перад 1693 годам толькі што згаданыя Шамятоўны здавалі Жырмуны ў арэнду скарбніку ВКЛ і лідскаму гродскаму пісару Міхалу Казіміру Палевічу і яго жонцы Магдалене з Карызнаў.

У 1724 годзе Аўгуст II Моцны надаў Жырмунам Магдэбургскае права.

Радзівілаўскі перыяд

На пачатку XVIII стагоддзя Барбара Завішанка (1690–1762), дачка мінскага ваяводы Кшыштафа Завішы-Кейзгайлы, выйшла замуж за навагрудскага ваяводу Мікалая Фаўстына Радзівіла і як пасаг прынесла Жырмуны Радзівілам. Аднак княгіня Барбара Радзівіл з Завішаў, перш чым стаць поўнай гаспадыняй Жырмунаў, была вымушана судзіцца з Шамётамі, Валовічамі і Гузэльфамі.

Сужэнцы мелі чатырнаццаць дзяцей, з якіх да сталага ўзросту дажылі чатыры сыны і чатыры дачкі. Бацька Барбары пісаў у сваіх мемуарах: «Мая першая дачка Барбара Францішка нарадзілася ў Мінску 3 снежня 1690 года. Кумам, ці хросным бацькам быў Яснавяльможны Пан Юры Сапега, стольнік ВКЛ, хроснымі маці — віленская ваяводзіна, гетманава ВКЛ ЯП Крысціна Сапега з Глябовічаў і віцебская ваяводзіна ЯП Храпавіцкая». Дачка Кшыштафа Завішы-Кейзгайлы, Барбара Радзівіл, пасля смерці бацькі старанна сабрала ягоныя прамовы і выдала кнігу пад назвай «Водгук прыемных мелодый». У кнізе бацька паведамляе пікантныя падрабязнасці, напрыклад, як яго дачку сватаў князь Мікалай Фаўстын Радзівіл у 1710 годзе: «Той бесперапынна налягаў на нас, каб мы аддалі дачку; нарэшце, на св. Барбару прыехаў да нас на імяніны ў госці, у той жа дзень нас прымусіў, каб мы далі яму вячэру і дзеля выканання яго жаданняў дазволілі, каб прыемную зведаў пасцель, у прысутнасці бліжэйшых паноў-суседзяў; усё гэта адбылося з вялікай цяжкасцю, бо нам не хацелася так неспадзявана выдаваць замуж і спраўляць вяселле, але паколькі ўжо так здарылася, хай Бог іх благаславіць». Мікалай Фаўстын дамогся права «першай шлюбнай ночы» ў прысутнасці паважаных сведкаў. Вось як! Але, здаецца, вяселле ўдалося, бо Завіша пакінуў у дзённіку запіс: «Падчас таго вяселля, сапсаваўшы страўнік, я прапакутаваў пяць дзён».

Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзедзіч Дзятлава і Бердычава, распачаў бердычава-жырмунскую лінію Радзівілаў, якая праіснавала некалькі пакаленняў.

Пасля яго Бердычаў і Жырмуны атрымалі ў спадчыну сын Мікалая Фаўстына Станіслаў (1722–1787), генерал-паручнік літоўскага войска, жанаты з Каралінай з Пацеяў, а потым яго ўнук Мікалай (1751–1811), шэф палка літоўскай коннай гвардыі, жанаты з Францішкай, графіняй Бутлер. Сужэнцы мелі дзвюх дачок: Юлію (у першым шлюбе Юдыцкая, у другім — замужам за Мацеем Радзівілам з Бердычава, у трэцім шлюбе за Аляксандрам Любамірскім) і Ганну (у першым шлюбе Нарбутава, у другім Храпавіцкая, у трэцім Лашкевічава), а таксама чатырох сыноў: Караля, Францішка, Міхала (палкоўніка, бацьку Марцаліны Чартарыскай, вучаніцы Шапэна) і Мікалая.

Заняпад маёнтка і змена ўладальнікаў

У 1813 годзе частка Жырмунаў, менавіта тая, што належала Міхалу Радзівілу, была канфіскавана расійскай казной. Гэта стала адплатай за ўдзел Радзівіла ў кампаніі 1812 года. У 1828 годзе ўвесь маёнтак быў экспрапрыяваны, што прывяло да яго канчатковага заняпаду. Пасля паўстання 1830–1831 гадоў цэнтр маёнтка перайшоў у рукі сям'і Шванебахаў, а астатнія часткі былі падзелены.

Здесь есть иллюстрация

Зарегистрируйтесь или войдите, чтобы увидеть ее и другие изображения

Апошнім з роду Радзівілаў, хто валодаў Жырмунамі, быў сын Мікалая-старэйшага — Мікалай Радзівіл-малодшы (1791–1853), жанаты з Вікторыяй з Нарбутаў (†1855). Яны мелі дзяцей: Мікалая-Піліпа, Стэфанію, Ванду і Марыю. Марыя (1830–1902) у 1849 годзе выйшла замуж за Міхала Тышкевіча (1828–1897), другога Біржанскага ардыната, і прынесла Жырмуны яму як пасаг.

Вядома, што бердычаў-жырмунская лінія скончылася нейкім буйным скандалам.

Тышкевічы нядоўга заставаліся гаспадарамі Жырмунаў. Да пачатку XX стагоддзя яны належалі Ганне Шванебах, потым — яе сыну. У 1923 годзе Жырмуны набыў Аляксандр Мяйштавіч, грамадска-палітычны дзеяч і міністр юстыцыі Рэспублікі Польшча, які ў 1928 годзе прадаў іх Юзафу Друцкаму-Любецкаму. Лічыцца, што апошнімі ўладальнікамі маёнтка была сям'я Ельскіх.

Будаўніцтва сядзібы і касцёла

У гісторыі Жырмунаў Радзівілы засталіся дзвюма падзеямі — як заснавальнікі драўлянага касцёла, пабудаванага ў 1788 годзе паводле праекта іх прыдворнага архітэктара Яна Падчашынскага, вучня Гуцэвіча, і як стваральнікі рэзідэнцыі. Фундатар касцёла, князь Станіслаў Радзівіл, памёр у Жырмунах за год да яго завяршэння і быў пахаваны ў касцельных склепах. Верагодна, будаўніцтва палацавых будынкаў ён пачаў раней за касцёл, але гэты праект пакінуў няскончаным. Да смерці Станіслава Радзівіла паспелі пабудаваць толькі афіцыны. Жыццё ў яго было бурнае: ён узначаліў партыю Радзівілаў у Наваградскім ваяводстве, Слонімскім, Ваўкавыскім і Лідскім паветах, адказваў за выбары радзівілаўскіх прыхільнікаў на мясцовых сойміках, ваяваў з прыхільнікамі Барскай канфедэрацыі. І таму, верагодна, ягоную смерць прыспешыла палітыка. Рэалізацыя праекта пабудовы сядзібы жырмунскай лініі Радзівілаў пачалася з гаспадарчых пабудоў і брамы, але сам палац так і не быў узведзены. Імя архітэктара гэтай недабудаванай і сціплай рэзідэнцыі таксама невядомае. Аднак можна выказаць здагадку, што адным з архітэктараў быў Ян Падчашынскі.

Апісанне Жырмунскага двара (1784 год). Калона і статуя Арханёла Рафаіла

У вопісах Лідскага дэканата 1784 года маецца дэталёвае апісанне Жырмунскага двара Радзівілаў, у якім згадваецца «статуя лідскага Рафала на мураваным слупе». З-за каштоўнасці тэксту прыводзім яго цалкам:

«Жырмунка (Zyrmunki), фальварак тых жа яснавяльможных ягамосцяў нязёў Радзівілаў, на захад чвэрць лёгкай мілі (ад парафіяльнага касцёла — Л. Л.).

Два двары: адзін мураваны палац (верагодна, адна з афіцын — Л. Л.), каля гэтага палаца мураваная афіцына, дзве іншыя драўляныя афіцыны атынкаваныя. Другі двор эканомскі, гаспадарскі з гумнамі, лядоўнямі, вазоўнямі, пад імі мураваныя склепы. Абора драўляная. Стайня фабрычная пры гумне, трошкі ў поле — ветраны млын, які не меле. Ідучы ад эканомскага двара, па правай руцэ статуя лідскага Рафала на мураваным слупе, па левай руцэ драўляныя кашары з мураванымі слупамі пастаўленыя для прыслугі і розных рамеснікаў. Тут жа пры кашарах знаходзіцца вялікая аўстэрыя з рознымі выгодамі, насупраць яе знаходзіцца драўлянае з мураванымі слупамі збожжасховішча, пад ім мураваныя склепы і лядоўня.

Мураваны двор з аднаго боку акапаны ровам стаіць над ставам. На гэтым ставе мураваны двухпавярховы млын, вакол млына дрэвы.

Мураваны бровар з усімі выгодамі, за ім будынак з усімі выгодамі для прачак. Ідучы да бровара, каля двара альховы гай, які мае назву Мамоўшчына, тут у прыгожым месцы, у перспектыве бачны мураваны агароджаны палац, у якім розныя выгоды: кухня, студня і г. д., у гэтым жа гайку чатыры драўляныя замкі: адзін для княжат, другі для князя-палкоўніка, трэці для яснавяльможнага пана шамбеляна Шышкі, чацвёрты для бургграфа.

Павярнуўшыся ад двара, па правай руцэ бачны… мураваны з усімі выгодамі за ім сені, на гары будка, па левым баку бачна другая перспектыва: альтанка на два паверхі фарбаваная зялёнай фарбай, далей рэчка, адкуль вада з крыніц паступае да студні пад кухняй».

Акрамя жырмунскай, у Беларусі маецца яшчэ адна калона арханёла Рафаіла каля вёскі Скокі (зараз прыгарад Берасця). Яна пастаўлена ў маёнтку, дзе ў 1758 годзе нарадзіўся паэт і пісьменнік, ад'ютант Тадэвуша Касцюшкі Юльян Нямцэвіч.

Здесь есть иллюстрация

Зарегистрируйтесь или войдите, чтобы увидеть ее и другие изображения

Польскія гісторыкі лічаць, што падобныя калоны ставіліся пры канцы XVIII ст. у гонар Канстытуцыі 3 Мая, зараз у Беларусі вядома 15 такіх калон. Але, як бачым, калона са статуяй «лідскага» Арханёла Рафаіла ў Жырмунах існавала ўжо ў 1784 годзе.

Загадкай з'яўляецца, чаму статуя звалася «лідскай» — можа, яе аўтар жыў у Лідзе? Але для гэтага майстар павінен быў быць знакамітым мастаком, і памяць пра яго захавалася б да нашага часу.

Другім, больш рэальным тлумачэннем, можа быць такое: да 1784 года калона з Арханёлам Рафаілам з нейкай нагоды атрымала значную вядомасць на Віленшчыне і стала звацца «лідскай», каб адрозніць ад іншых. Праз нейкі час калону маглі пачаць атаясамліваць і з ушанаваннем Канстытуцыі 3 Мая.

Вядома, што яшчэ доўга пасля 1945 года на калоне стаяла драўляная скульптура чалавека са скрыпкай, якога лічылі святым Янам. Людзі да нашага часу называюць поле каля калоны «полем пад св. Янам». Выбітны лідскі краязнавец і інжынер-будаўнік Станіслаў Ушакевіч дасканала вывучаў калону. Ён пісаў, што калона сур'ёзна рамантавалася; пра гэта сведчыць тое, што ў стары мур калоны ўмуравана шмат адносна новай цэглы меншага памеру (12 x 25 см). Магчыма, рамонт адбыўся пасля 1897 года, пасля адмены царскага ўказу, які забараняў будаваць і рамантаваць каталіцкія святыні.

Верагодна, тады ж на калону была пастаўлена і фігура св. Яна.

Архітэктурныя асаблівасці афіцын

Гаспадарчыя пабудовы (флігелі ці афіцыны), якія захаваліся да 1939 года, выглядалі сціпла і былі пашкоджаны падчас Першай сусветнай вайны. Размешчаныя па абодва бакі ад уваходнай брамы, яны павернуты фронтам да месца, дзе меўся быць пабудаваны палац. Абедзве мелі форму прастакутніка з невялікімі падмуркамі. Двухпавярховыя, са значна ніжэйшым першым паверхам з рустыкай і высокім верхнім з гладкім фасадам. На франтальных фасадах абодвух будынкаў пілястры аддзялялі цэнтральную частку, імітуючы рызаліт, увянчаны трохвугольным франтонам з васьмігранным акулюсам. На кутах будынка таксама меліся пілястры. Магчыма, з-за пажару правая афіцына страціла франтон.

Здесь есть иллюстрация

Зарегистрируйтесь или войдите, чтобы увидеть ее и другие изображения

Абедзве афіцыны мелі высокія, крытыя гонтай вальмавыя дахі з двума масіўнымі атынкаванымі комінамі, размешчанымі сіметрычна на канцах канька.

Інтэр'ер правай з афіцын не меў ніякіх цікавых асаблівасцей. Аднак у левай інтэр'ер пакояў і залаў на верхнім паверсе быў нечакана багатым. Паколькі інтэр'еры афіцын звычайна былі сціплымі, магчыма, пасля продажу Дзятлава свайму зяцю Станіславу Солтану, князь Станіслаў Радзівіл часова пасяліўся ў ёй пасля таго, як афіцына належным чынам для яго была падрыхтаваная. Таму, верагодна, левая афіцына ў апісанні 1784 года названая палацам. Смерць перашкодзіла Станіславу Радзівілу пабудаваць палац, яго сын і наступныя ўладальнікі жылі пераважна ў Бердычаве і таксама не імкнуліся да рэалізацыі гэтага праекта.

На жаль, мастак, які спраектаваў ляпніну, мармуровыя каміны і сталярныя вырабы ў левай афіцыне, нам невядомы. Аднак бачна, што інтэр'ер левай афіцыны і праект інтэр’ера непабудаванага палаца былі створаны адным і тым жа мастаком, ці, магчыма, групай мастакоў, якія таксама рабілі інтэр’еры палаца ў суседнім Гародна, які будаваўся прыблізна адначасова з Жырмунскім.

Здесь есть иллюстрация

Зарегистрируйтесь или войдите, чтобы увидеть ее и другие изображения

Жырмунская афіцына магла быць нават ранейшай за палац у Гародна, бо ў той час як палац меў ужо рысы класіцызму, некаторыя дэкаратыўныя элементы ў Жырмунах (такія як форма падвойных дзвярэй і крэмава-залатыя лакіраваныя панелі) яшчэ насілі выразны адбітак ракако. Упрыгожванні ў левай афіцыне пакрывалі не толькі сцены, карнізы і столі, але і глыбокія аконныя праёмы масіўных вонкавых сцен будынка, аконныя панелі і супрапорты. Вялікія люстэркі, размешчаныя паміж вокнамі, былі ўстаўлены ў багатыя рамы. Паверхні сцен, не занятыя ляпніной, калісьці пакрывалі вытанчаныя ядвабныя тканіны. Пад столяю аднаго з пакояў праходзіў карніз у выглядзе густога кветкавага пляцення з меандравымі арнаментамі. У прамавугольных супрапортах месціліся медальёны, на блакітным фоне якіх мацаваліся жоўта-крэмавыя камеі з малюнкамі алегарычных сцэн. Падобныя медальёны, таксама з алегарычнымі матывамі, вянчалі рамы люстэркаў. Месцы над вокнамі пераважна ўпрыгожваліся ляпнінай у выглядзе гірлянд з раслін, кветак і садавіны. Падобныя гірлянды пакрывалі некаторыя часткі карнізаў. Яшчэ адным матывам, які паўтараўся, былі прыгожыя пейзажы ў авальных рамах. Цэнтр столяў займалі круглыя разеткі, стылізаваныя пад лісце і акружаныя галінкамі хмызняку. Абкладзеныя мармурам каміны былі ўпрыгожаны ў стылі класіцызму.

Уязная брама ў двор Жырмуны

Уязная брама, даўжынёй прыблізна 10 і глыбінёй 3 метры, прызначалася для размяшчэння адносна невялікай бібліятэкі ці, магчыма, толькі архіва.

Здесь есть иллюстрация

Зарегистрируйтесь или войдите, чтобы увидеть ее и другие изображения

Па абодва бакі ад яе высокага, шырокага і паўкруглага праёму знаходзіліся пары прысценных калон, якія падтрымлівалі антаблемент і трохкутны франтон, апраўлены карнізам. У ніжняй частцы, паміж калонамі, меліся скляпеністыя нішы, прызначаныя для статуй. Уваход у будынак брамы быў з правага боку. Ад дарогі да брамы вяла алея ліставых дрэў. Даволі шырокі ландшафтны парк са змешанымі дрэвамі, цалкам закінуты ўладальнікамі пасля Першай сусветнай вайны, у той час ужо цалкам здзічэў і страціў свой першапачатковы план.

Яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя маёнтак Жырмуны меў амаль што 20 000 гектараў, у тым ліку 6615 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў. У міжваенны перыяд плошча маёнтка значна скарацілася.

Касцёл і парафіяльнае жыццё

Жырмунская парафія была заснавана да 1437 года, калі ў ёй згадваецца ксёндз Ян з Коўні. Дакументаў аб заснаванні парафіі не захавалася, таму цяжка вызначыць, каму належыць заслуга яе стварэння: Бутрымам ці Кучукам. Парафія не згадваецца ў найстарэйшым спісе касцёлаў Віленскай дыяцэзіі, складзеным у 1522 годзе айцом Янам Альбінусам, але ўказана ў падатковых спісах 1553–1559 гадоў, калі належала да так званага Трокскага ключа. У падрыхтаваным з нагоды дыяцэзіяльнага збору рэестры 1669 года Жырмуны ўключаны ў Лідскі дэканат. Іншых звестак пра першы касцёл у Жырмунах няма.

У сярэдзіне XVI стагоддзя касцёл лічыўся адносна бедным. Вельмі верагодна, што парафія неўзабаве стала кальвінскай, бо ў 1563 годзе Мікалай Радзівіл перадаў у вечную арэнду будынкі і землі жырмунскай алтарыі свайму слугу Яну Зыхневічу. Магчыма, што рымска-каталіцкі прыход на нейкі час знік, хоць гістарычных запісаў на гэты конт няма.

Аднак ускосным сведчаннем з'яўляецца аднаўленне яго фундушу, зробленае 16 мая 1624 года віцебскім ваяводам Янам Завішай і яго жонкай Анастасіяй Трызнянкай. Яны надалі новаму касцёлу вёску Скавароды з дванаццаццю падданымі і некалькі валок у саміх Жырмунах, а таксама для алтарыі Святога Антонія — зямлю, вядомую як Ваганоўшчына. У 1660 годзе касцёл стаў ахвярай рабавання маскоўскіх войскаў. У 1690 годзе лідскі харунжы Тэафіл Кунцэвіч завяшчаў алтарыі 3000 злотых; у 1692 годзе завяшчанне пацвердзіў яго сын Канстанцін Казімір, лідскі чашнік.

У 1666 годзе ксёндз Мацей Шаркевіч пабудаваў новы драўляны касцёл і сваім тастаментам у тым жа годзе пакінуў 350 злотых на рамонт даху, шыбаў і на службы ў касцёле. 4 лістапада 1673 года віленскі суфраган, біскуп Мікалай Слупскі асвяціў новы касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Яна Хрысціцеля. У разьбяным, часткова пазалочаным і маляваным у розныя колеры галоўным алтары знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай Ларэтанскай і воты каля абраза — 119 сярэбраных пласцінак і ланцужкоў, пэрлы, пярсцёнкі і сярэбраныя ягняты. У верхнім ярусе алтара знаходзіўся абраз святога Казіміра. З боку евангелля стаяў бакавы алтар з абразам Бічавання Хрыста, намаляваным на блясе, з другога боку — алтар святога Антонія Падуанскага.

У табернакуле гэтага алтара захоўваўся сярэбраны рэліквіярый у форме крыжа з кропляй крыві Хрыста — рэліквія, набытая ў папы Урбана VIII віленскім біскупам Ежы Тышкевічам і ахвяраваная 20 сакавіка 1667 года яго сястрой, Гальшкай Мікалаевай Завішынай (жонкай Мікалая Завішы, з роду Тышкевічаў, памерла 15 красавіка 1667 года). У памяць пра ахвярадаўцу, дзякуючы намаганням Хэлены Шамётавай з Тышкевічаў, былі выраблены дзве алавяныя таблічкі, размешчаныя па баках алтара. На адной з іх — тэкст дакумента, падрыхтаванага пасля перанясення рэліквіі ў Жырмунскі касцёл, а на другой — эпітафія: «Люстэрка цноты і памяць пра славу ЯВ Мосці Брэсцкай ваявадзянкі Альшкі Тышкевічоўны Мікалаевай Завішынай, жонкі віцебскага кашталяна». Вопіс 1700 года паведамляе, што галоўны алтар меў форму канфесіянала. Цудадзейны абраз Маці Божай Ларэтанскай, які там знаходзіўся, тады быў упрыгожаны блакітнымі атласнымі шатамі, а над галавой Марыі меўся надпіс сярэбранымі літарамі: «Nigra sed formosa». У 1729 годзе тагачасны эканом і арганіст скраў і прадаў мясцовым яўрэям касцельнае срэбра, у тым ліку паціны і таблічкі-воты з абраза Маці Божай, за што гарадскім судом у Лідзе быў прысуджаны да спалення на вогнішчы.

У інвентары 1731 года згадваецца яшчэ адзін алтар з выявай святога Францішка Ксаверыя. Падрабязны інвентар сярэбранага посуду ўключаў: пазалочаную манстранцыю, цыборый, тры келіхі з пацінамі, рэлікварый з кропляй крыві Хрыста і сем іншых рэліквіярыяў, шаты і кароны на алтарах, а таксама 47 вотыўных таблічак і шматлікія пацеркі, пярсцёнкі, каралі і пэрлы на абразе Найсвяцейшай Панны Марыі. Мелася трынаццаць арнатаў розных колераў. Падлога і сцены касцёла былі адрамантаваны.

Неўзабаве гэты касцёл быў заменены іншым, таксама драўляным, пад тытулам Адшукання Святога Крыжа. У 1739 годзе новы касцёл быў яшчэ недабудаваны. У ім знаходзіліся тры алтары, перанесеныя са старога касцёла — галоўны з цудатворным абразам Маці Божай Ларэтанскай і святога Казіміра. Сярэбраныя, часткова пазалочаныя шаты на абразе Панны Марыі з немаўлём важылі 15 грыўняў, сярэбраная карона абраза была інкруставана каштоўнымі камянямі. Побач з абразам стаялі два сярэбраныя анёлы з падсвечнікамі і віселі воты — 12 вялікіх і 28 меншых. У новы касцёл перанеслі два бакавыя алтары — святога Антонія і бічавання Хрыста. У касцёле знаходзіліся чатыры канфесіяналы і хрысцільня, а таксама згадваўся хор для музыкаў, якія ўдзельнічалі ў набажэнствах. Са старога касцёла было перанесены літургічнае начынне: сасуды, шаты і іншыя дробныя рэчы. Таксама меліся наступныя прадметы: упрыгожаныя трыма рубінамі шаты і двухбаковыя сярэбраныя пазалочаныя таблічкі з надпісамі IHS і MARYA.

Да 1777 года касцёл быў знішчаны пажарам, у выніку якога згарэў цудатворны абраз Маці Божай Ларэтанскай. Коштам літоўскіх падкаморых Станіслава і Караліны з Пацеяў Радзівілаў, верагодна, ужо ў 1778 годзе была пабудаваная часовая «шопа», апісанне якой ёсць у візітацыі 1782 года. «Шопа» мела тры дзверы і восем вокнаў. Падлога ў ёй і ў сакрыстыі была зроблена з абпаленай цэглы, якая засталася ад папярэдняга касцёла, з-за чаго была нестабільнай і ўвесь час патрабавала рамонту. Пад «шопай» знаходзіліся дзве крыпты — адна часоў фундацыі Завішаў, другая, меншая — Радзівілаў. У аддзеленым драўлянымі кратамі прэзбітэрыі знаходзіліся тры алтары. У галоўным алтары меўся зноўнамаляваны абраз Маці Божай Ларэтанскай з пазалочанымі сярэбранымі шатамі і каронай ад згарэлага абраза. У левым бакавым алтары знаходзіўся абраз Панны Марыі з немаўлём, а ў правым — укрыжаванне, падарунак Эльяша і Францішкі Жалкоўскіх. Справа ад галоўнага алтара вісеў стары вялікі абраз Панны Марыі, намаляваны на палатне. З боку евангелля амбонам служыла дубовая кафедра «выдатнай сталярнай працы», пазычаная Радзівіламі з Жырмунскага палаца. Арган, набыты пробашчам Кяневічам для папярэдняга касцёла, патрабаваў рамонту, які выканаў віленскі арганмайстар Павел Герхардт Зэле. У касцёл вярнуліся выратаваныя рэчы: манстранцыя, пацыфікал з кропляй крыві Хрыста, чатыры келіхі, пяць пацінаў, пушка, пара ампулак, срэбраны крыж, дзве кароны, чатыры рэлікварыі і іншыя прадметы. Акрамя таго, ад пажару было выратавана пятнаццаць арнатаў і да 1782 года набыта яшчэ два. Гэты часовы касцёл служыў вернікам да 1788 года, калі быў пабудаваны цяперашні касцёл.

Сучасны Жырмунскі касцёл

Сучасны Жырмунскі касцёл, пабудаваны ў 1787–1788 гадах і асвечаны ксяндзом-пробашчам Францішкам Высоцкім у гонар Адшукання Святога Крыжа, быў фундаваны жонкай Станіслава Радзівіла, літоўскай падкамарынай Каралінай з Пацеяў. Згодна з вопісам 1796 года, будынак быў «вельмі прыгожы з-за дрэва, вокнаў, даху і ўсяго ўнутранага ўбрання», але яго падмурак і цагляныя калоны фасада былі «з нікчэмнага матэрыялу», верагодна, з цэглы згарэлага касцёла. На шчыце фасада, абапал дзвюх вежачак, былі выразаныя, месцамі пазалочаныя гербы Радзівілаў і Пацеяў, а таксама таблічка з пазалочанымі металічнымі літарамі: «Усемагутнаму Богу MDCCLXXXVIII». Дах пакрыты гонтай, бляшаныя дахі вежачак пафарбаваны ў чырвоны колер. У прэзбітэрыі стаялі тры мураваныя алтары з калонамі і абразамі — на галоўным алтары Укрыжавання, на бакавых — Уваскрэсення і Унебаўзяцця. У капліцы Маці Божай знаходзіўся таксама мураваны чацвёрты алтар з ляпнымі ўпрыгожаннямі, тут мелася два абразы: на галоўным полі — Маці Божая з немаўляткам, упрыгожаны пазалочанымі сярэбранымі шатамі, на верхнім ярусе — абраз Святой Барбары. Пры ўваходзе ў касцёл, прама на падлозе, стаяў прыгожы і вялікі арган. У касцёле былі новыя лаўкі і тры канфесіяналы. Сярод літургічнага начыння меліся манстранцыя, цыборый, чатыры келіхі, пяць пацінаў і два пацыфікалы (крыжы, у тым ліку вышэйзгаданы з кропляй крыві Хрыста). Калякасцельныя могілкі акружала сцяна з цаглянай брамай і чатырма невялікімі каплічкамі па кутах, прызначанымі для алтароў падчас працэсіі Божага Цела.

Да 1801 года да цудадзейнага абраза Маці Божай было дададзена 25 новых вотыўных таблічак, а таксама дзве невялікія, намаляваныя на метале выявы Маці Божай і Святога Антонія з дзіцем. У той час у капліцы знаходзіўся партрэт Караліны Радзівіл з Пацеяў.

Хораў усё яшчэ не было, і таму арган стаяў на падлозе. Амбон сталярна-сніцарскай работы быў пафарбаваны ў белы колер, а каля дзвярэй стаяў выдзеўбаны камень для святой вады. Згадвалася цагляная крыпта пад галоўным алтаром, закрытая падвойнымі дзвярыма. У 1813 годзе Агата Іванчава ахвяравала сярэбраную карону, інкруставаную каменьчыкамі, для абраза Найсвяцейшай Панны Марыі. У 1828 годзе на хорах ужо быў усталяваны арган, меўся абраз Святога Яна і драўляная хрысцільня. У 1830 годзе жырмунскі адміністратар падмураваў касцёл, месцамі паклаў цагляную падлогу і набыў ферэтрон (насілкі) з абразамі Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Пятра на блясе. У 1848 годзе, дзякуючы намаганням пробашча Яна Наркевіча, абраз у галоўным алтары быў заменены на скульптуру Укрыжаванага Хрыста, набытую ў францысканскім касцёле ў Гальшанах.

Да 1861 года касцёл адрамантаваны: сцены ўмацаваны, столь пакрыта дошкамі, а над шчытам фасада надбудавана вежачка, якая стаіць і сёння. З капліцы Маці Божай прыбраны драўляны пабелены алтар з выявай Маці Божай Ружанцовай, а на галоўным алтары з'явіліся драўляныя скульптуры святога Станіслава і святога Казіміра. Сярод абразоў згадваецца выява Укрыжаванага Хрыста, якая вісела над дзвярыма сакрыстыі, а таксама два абразы ў сакрыстыі, якія апісваюцца як старыя: святой Тэрэзы і Перамянення Пана. Таксама згадваюцца два партрэты сям'і Пацеяў і ферэтрон з абразамі Маці Божай Ружанцовай і святога біскупа Адальберта. Паміж 1879 і 1888 гадамі фігуры святога Казіміра і святога Станіслава былі перанесены ў капліцу Маці Божай, куды ў 1888 годзе дадалі шэсць сярэбраных падсвечнікаў (ахвяра Караля Стэцэвіча) і жырандолю (ад Сікорскай).

У 1892 годзе, дзякуючы намаганням пробашча ксяндза Бальцэвіча, быў зроблены новы дах і пабудавана каменная агароджа. У 1893 годзе на ахвяраванні парафіян набыта восем харугваў, праз год — дзве металічныя тарчы з манаграмамі IHS і MARYA. У 1898 годзе Караль Стэцэвіч фундаваў пасярэбраны працэсійны крыж. За кошт сям'і Пузылевічаў былі замоўлены рэплікі карцін Уваскрэсення і Унебаўзяцця для бакавых алтароў, выкананыя віленскім мастаком Юзафам Балзукевічам.

У канцы XIX стагоддзя касцёл быў ужо занядбаны і нават «брудны». 1 чэрвеня 1912 года ад маланкі загарэўся дах, але яго хутка адрамантавалі.

Касцельныя інстытуцыі і пабудовы

Ружанцовае брацтва пры касцёле ў Жырмунах было заснавана ў 1739 годзе дзякуючы Войцеху Стэцэвічу і пашырана ў 1747 годзе Станіславам Радзівілам. Да пажару касцёла каля 1777 года брацтва дынамічна працавала, але пазней прыйшло ў заняпад, як напісана ў візітацыі 1782 года, і праіснавала да 1863 года.

Першы шпіталь пры касцёле пабудаваны ў 1624–1666 гадах ксяндзом-пробашчам Мацеем Шаркевічам. У 1739 годзе шпіталь быў ужо стары і выглядаў як руіны. У 1757 годзе шпіталь атрымаў грошы ад Станіслава і Караліны Радзівіл з Пацеяў, у 1781 годзе быў грунтоўна адрамантаваны і пашыраны. Чарговы будынак шпіталя пабудаваны ў 1924–1928 гадах, але не выконваў сваіх традыцыйных функцый, бо ў ім жылі арганіст і эканом, а таксама мелася парафіяльная зала.

Прывілей 1624 года прадугледжваў, што пробашч павінен утрымліваць парафіяльную школу, але першыя згадкі пра яе існаванне датуюцца 1782 годам, наступныя — 1804 і 1805 гадамі. Школа квітнела ў перыяд 1826–1831 гадоў, аднак пасля паўстання была зачынена ўрадам.

Першыя згадкі пра званіцу (1731, 1739 гады) сведчаць пра тое, што яна была драўлянай, двухпавярховай, месцілася над уваходнай брамай на царкоўныя могілкі. У 1849 годзе на ёй знаходзіліся два званы, адзін з якіх з надпісам: «Soli Deo Gloria | Me fecit I.C. Copinus Regiomonti | Stanisław Książę Radziwiłł Podkomorzy W.X.L. r. 1777». У 1796 годзе званіца апісвалася як старая, «зробленая ў выглядзе крыжа» і крытая дошкамі. У 1820 годзе падобную званіцу ўзвёў пробашч Станіслаў Шафкоўскі, а другую — у 1861 годзе ксёндз Ежы Данілевіч. Сучасная званіца была пабудавана ў 1894 годзе цесляром Мацеям Балінам. Падчас Першай сусветнай вайны старыя званы вывезены ў Расію. У 1927 годзе Ганна і Антоні Рынгевічы фундавалі новы звон вагай 80 кг. У 1928 годзе занатаваны тры званы, а ў 1939 годзе — два невялікія, магчыма, ідэнтычныя тым, што захаваліся да нашых дзён.

Плябанія, пабудаваная ў 1631 годзе, была драўлянай і сціплай — на два пакоі, з саламяным дахам, як і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Каля 1762 года парафіяльны ксёндз-пробашч Ян Кяневіч пабудаваў новую, значна большую плябанію на шэсць пакояў, якая стаяла да 1928 года. Дзякуючы намаганням парафіян і пробашча Стэфана Вержбоўскага, тады пачалося будаўніцтва новага будынка, які стаіць і сёння. Яго праект распрацаваў Ф. Урбшыс, а сталярнымі работамі займаўся Казімір Гаўрылаў з Вільнюса. Да 1939 года будынак практычна завершаны. Плябанія мела дзевяць пакояў, кухню і падсобныя пакоі на першым паверсе, а таксама жылое гарышча.

У справаздачы аб візітацыі 1820 года згадвалася, што ў полі за паўвярсты ад касцёла знаходзіліся асвечаныя магілы. У 1862 годзе лідскі дэкан Дыянізі Хлявінскі (адзіны, былы ксёндз-філарэт) асвяціў там новыя могілкі. У 1904–1906 гадах, дзякуючы намаганням тагачаснага пробашча парафіі, ксяндза-каноніка Баляслава Сперскага, парафіяльныя могілкі былі абнесены цаглянай агароджай. У 1933 годзе ксёндз Браніцкі меў намер адрамантаваць агароджу могілак. Для гэтага Юліян Лясковіч, уладальнік суседняга маёнтка Пянткаўшчына, ахвяраваў футры сібірскіх лісіц і чорных паўночных аленяў, якія прадалі за 130 злотых. У 1939 годзе сцяна (прыкладна 600 метраў) была накрыта добрым цэментным дашкам.

Здесь есть иллюстрация

Зарегистрируйтесь или войдите, чтобы увидеть ее и другие изображения

Спіс пробашчаў

Спіс жырмунскіх пробашчаў, падрыхтаваны на падставе даступных матэрыялаў, выглядае наступным чынам: Мацей Шаркевіч (1624–1666), Уладзіслаў Макоўскі (1666–1668), Мацей Алойзі Кунцэвіч (1668–1686), Лукаш Бецінус Лакатэлі (1686–1696), Мацей Віткоўскі (1696–1720), Ян Пшалгоўскі (1721–1739), Станіслаў Антоні Унгер (1739–1756), Якуб Кабыленскі (1757–1759), Ян Кяневіч (1759–1786), Францішак Брунон Адраванж Высоцкі з Кужан (1786–1813), Станіслаў Шафкоўскі (1813–1827), Юзаф Каласанты Самкоўскі (1827–1833), Ян Наркевіч (1833–1850), Ежы Данілевіч (1850–1861), Тамаш Шаманскі (1862–1877), Зыгмунт Касцян (1877–1879), Рамуальд Стэцэвіч (1879–1882), Маўр Івашкевіч (1882–1890), Клаўдзій Антонавіч (1890–1891), Генрык Бальцэвіч (1891–1903), Фелікс Гарбатовіч (1903–1904), Баляслаў Сперскі (1904–1907), Юзэф Зэра (1907–1909), Зыгмунт Чаркоўскі (1909–1911), Адам Сакалоўскі (1911–1921), Ігнацы Эйнер (1921–1924), Стэфан Аляксандр Вяржбоўскі (1924–1928), Ігнацы Браніцкі (1928–1948), Вацлаў Бекіш (1956–1964), Станіслаў Пацына (1988–1995), Генрык Яблонскі (1995–1999).

Лёс ксяндза Генрыка Бальцэвіча

Пра жырмунскага пробашча Бальцэвіча я раскажу праз мантаж тэкстаў розных аўтараў з маімі невялікімі дадаткамі.

Міхал Шымялевіч у 1937 годзе надрукаваў і пракаментаваў у «Лідскай Зямлі» красамоўныя фрагменты са скандальнай кнігі ксяндза Бальцэвіча, якая выпадкова патрапіла яму ў рукі. Ён пісаў:

«Нядаўна адміністрацыя гарадской бібліятэкі ў Лідзе, упарадкоўваючы свой кнігазбор, адабрала, як кажуць, цэлы воз рознага непатрэбнага кніжнага смецця — відавочна, шкоднага для моладзі і дарослых — і, прыгаварыўшы да аўтадафэ, часова пакінула гэтыя кнігі ў кутку. Тым часам наш паважаны рэдактар (рэдактар «Лідскай зямлі» Уладзіслаў Абрамовіч — Л. Л.), які ўсім цікавіцца і ўсё можа здабыць, выпадкова натрапіўшы на гэтыя кнігі, запусціў у іх рукі і вылавіў смутную кнігу, якую памятаюць старыя людзі, але не ведае моладзь. Мушу адзначыць, што першае выданне гэтай кніжкі было надрукавана ў Львове ў 1900 годзе. У прадмове да другога выдання выдавец пісаў: «Калі фактычны бок лістоў зараз ужо не надта цікавы, дык ідэйны бок іх заўсёды актуальны». Аўтар лістоў не падаў ні свайго імя, ні прозвішча. Верагодна, ён быў рыма-каталіцкім ксяндзом. Арыентуючыся па ўзгадваных у лістах геаграфічных назвах: Вільня, Ашмяны, Эйшышкі, Ліда, Гародня, Беласток, — можна выказаць здагадку, што аўтар жыў і пісаў дзесьці на Лідскай зямлі. І таму для нас, жыхароў гэтай зямлі, кніга мае пэўную цікавасць.

Не магу ўтрымацца ад таго, каб падзяліцца з чытачамі «Лідскай зямлі» некалькімі старонкамі гэтай смутнай кнігі. Хай старыя ўспомняць, а маладыя даведаюцца, як гэта было сорак гадоў таму…».

Тады ж рэдактар «Пшэглёнда Віленскага» Людвік Абрамовіч надрукаваў у сваёй газеце наступны артыкул:

«У №12 «Лідскай Зямлі» знаўца гісторыі лідскага павета п. Міхал Шымялевіч змясціў цікавы рэтраспектыўны артыкул пад назвай «Са старой кніжкі», у якім маецца шэраг фрагментаў з выдадзенай больш за 30 гадоў таму брашуры экс-ксяндза віленскай дыяцэзіі Генрыка Бальцэвіча, зараз ужо старога чалавека, які жыве недзе ў Лідскім павеце.

Першае выданне згаданай брашуры «Касцельныя стасункі ў Літве: адкрытыя лісты ксяндза да ксяндзоў» выйшла ў Львове ў 1900 годзе, другое — у Мюнхене ў 1905 годзе накладам нейкага Яна Завадскага. Сумная гэта кніга, надрукаваная ў сумныя і найгоршыя часы, неўзабаве пасля адкрыцця ў Вільні помніка Мураўёву, і змяшчае шэраг, без сумневу, балючых фактаў. Іншая справа, ці мае яна вартасць гістарычнага дакумента, бо хутчэй з’яўляецца голасам гарачага сэрца, чым меркаваннем глыбокага і праніклівага назіральніка за рэчаіснасцю.

Зараз, калі справа ксяндза Бальцэвіча зноў узнятая «Лідскай Зямлёй», вольна і нам падняць старыя віленскія газеты і нагадаць пра незвычайны выступ таленавітага ксяндза Фелікса Мяшкевіча, якога ніколі не абвінавачвалі ў адсутнасці патрыятызму. Гэты артикул «У справе ксяндза Бальцэвіча» быў надрукаваны ў тагачаснай расійскай штодзённай газеце «Віленскі Веснік» (№151, 13 (26).01.1904.)».

«Самы прыкры інцыдэнт, — пісаў ксёндз Ф. М., — з ксяндзом Бальцэвічам выклікаў столькі розных меркаванняў і ўражанняў, да такой ступені ўзрушыў нават спакойны розум гарадской і вясковай інтэлігенцыі, што я зусім не здзівіўся, калі ўбачыў яе рэха ў мясцовай і сталічнай прэсе. Адусюль чуліся галасы кансерватыўных клерыкалаў, якія выклікалі маланкі на галаву злоснага ксяндза, поўніліся гневам таксама і лібералы з прагрэсістамі, бачачы ва ўсіх гэтых падзеях паўтор змрочных і жорсткіх сцэн сярэднявечнай тыраніі, прыгнёту індывідуальнасці, браку ўсялякай талерантнасці.

Калі ўжо так шмат было сказана і яшчэ будзе сказана пра гэту справу, дык лічу, што не пашкодзіць пачуць і голас, які ідзе з асяроддзя, да якога належыць ксёндз Бальцэвіч.

Калі паўсюдна мы бачым (Ах! На жаль!) пену ад шалу ці сентыментальнае спачуванне, дык я перакананы, што… некалькі думак халоднага назіральніка павінны знайсці сваё месца ў газеце, якая, з любога пункту гледжання, паставіла перад сабой задачу служыць праўдзе. Нагадваючы прынцып ксяндза Бальцэвіча: Audiatur et altera pars (Няхай будзе пачуты і другі бок — Л. Л.), смела выступаю не як пасрэднік, абаронца ці суддзя, але як пабочны назіральнік.

Я не мог сачыць за ўсім ходам грамадскай думкі і вывучаць псіхалагічную фізіяномію скандалу, які выклікаў ксёндз Бальцэвіч і яго справа. Але відаць, што пры цяперашнім стане розумаў ён узняўся да вяршыні пакутніка за думку, за ідэю і праўду. Адны лічаць яго Праметэем лірычнай драмы Персі Шэлі, які ўсведамляе сваё становішча, з якога няма выйсця, калі не адрынуць мараль. Прыкаваны да скалы пачуццём уласнага бяссілля, ён кідаў словы горкай, але запозненай праўды ў твар рэлігіі і народа, да якога сам належаў. У ім загарэўся святы агонь праўды і сумленнасці, яго сэрца было ўразлівым і чулым да ўсяго святога і высокага. Іншыя ж кажуць, што ён паказаў, што галоўнымі падмуркамі чалавека ёсць любоў і міралюбства. А трэція, больш нячулыя людзі, ціха смяюцца, бо згадваюць камедыю Шэкспіра «Многа шуму з нічога».

А мне здаецца, што шум, які ўзняўся, і сам выступ ксяндза Бальцэвіча маюць больш глыбокі сэнс. Гэта не пратэст асобы супраць асобы, а пратэст грамадства су праць парадкаў і ўмоў, створаных пануючымі парадкамі і паняццямі. Ксёндз Бальцэвіч жорстка і нясвоечасова растлумачыў тое, што па розных прычынах назапасілася ў масе лібералаў і незадаволеных асоб.

Мы не мае намеру цытаваць поўны тэкст артыкула ксяндза Ф.М., бо дастаткова і прыведзенага фрагмента».

Аўтарам кнігі «Касцельныя стасункі ў Літве: адкрытыя лісты ксяндза да ксяндзоў» быў тагачасны пробашч Жырмунскага касцёла, а потым доктар Генрых Бальцэвіч (1866–1941), які нарадзіўся на Віленшчыне, скончыў духоўную семінарыю ў Сейнах і потым, пасля таго як ён напісаў скандальную кнігу і выдаў яе, не пазначыўшы свайго аўтарства, скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве і абараніў доктарскую дысертацыю. Ксёндз Генрык Бальцэвіч стаў філосафам і ў 1913 годзе выдаў кнігу (верагодна — сваю дысертацыю) пра філасофію Канта і Юма. Дадам, што і ў 1903 годзе Бальцэвіч надрукаваў свае новыя артыкулы ў палемічнай брашуры. На гэты раз ён адстойваў права ксяндзоў наведваць канцэрты, і толькі пасля гэтага выдання ксяндзу забаранілі служыць.

У 1912 годзе Генрык Бальцэвіч прачытаў даклад пра вядомага дзеяча ВКЛ Пятра Скаргу, а Марыля Лясковіч надрукавала рэцэнзію на гэты выступ, у якой, сярод іншага, выказала сваю нязгоду са Скаргай, які сцвярджаў, што добрым палякам можа быць толькі католік, і крытычна ацаніла ўплыў Скаргі на тагачасную моладзь.

У 1930-я гады Бальцэвіч жыў у Ішчалне, пра што Шымялевіч, канечне ж, ведаў, але і праз 30 гадоў кнігу былога ксяндза выкідвалі з бібліятэкі.

Артыкул Чэслава Янкоўскага ў абарону ксяндза Бальцэвіча:

«У Вільні, на Зарэччы, прыняты міласэрнымі і набожнымі людзьмі, жыве ксёндз Генрык Бальцэвіч, адхілены ад службы, пазбаўлены сваёй парафіі і права выконваць абавязкі каплана, а значыць, і сродкаў для існавання.

Што прывяло да такога жорсткага пакарання ксяндза Бальцэвіча з боку яго непасрэднай духоўнай улады — цяперашняга кіраўніцтва Віленскай дыяцэзіі? Ксяндзу Бальцэвічу было крыху больш за трыццаць гадоў, першай і адзінай парафіяй, даручанай яго пастырскай апецы, была жырмунская парафія ў Лідскім павеце. Ён правёў там дванаццаць гадоў, падаваў выдатны прыклад сваім парафіянам, аказваў дабратворны ўплыў на іх, узбагачаў іх душы, прапагандаваў маральныя прынцыпы і прыміраў сэрцы. Калі яго напаткала адхіленне ад службы, дэлегацыя ад 20 000 парафіян Жырнунаў накіравалася да адміністратара Віленскай дыяцэзіі ксяндза Францкевіча з шчырай просьбай пакінуць ксяндза Бальцэвіча на пасадзе, на якой ён служыў такі працяглы час. Адміністратар адмовіўся нават выслухаць дэлегацыю.

Цягам 1902 года ксёндз Гадлеўскі вёў гарачую і палкую палеміку ў варшаўскай «Кроніцы Радзіннай» з евангеліцкімі пастарамі, якія друкаваліся на старонках варшаўскага «Звястуна Евангелічнага». Ксёндз Бальцэвіч уважліва сачыў за развіццём палемікі і прыйшоў да высновы, што падыход ксяндза Гадлеўскага да гэтай справы заўзяты і зласлівы, што яго палеміка несумленная, а тон — «вульгарны». Ён напісаў артыкул «Пагромшчык пратэстантызму» і даслаў яго ў вышэйзгаданую «Кроніку Радзінную». У артыкуле рэкамендаваў святару паважаць праўду, мець хрысціянскую любоў да бліжняга і разумную руплівасць. Артыкул быў адхілены, але пасля розных перыпетый апублікаваны вясной таго ж года ў варшаўскім «Огніве».

Неўзабаве пасля гэтага ў тым жа «Огніве» з’явілася серыя кароткіх, але моцных артыкулаў ксяндза Бальцэвіча (як звычайна, з пазначэннем аўтара), прысвечаных адносінам духавенства да прэсы… ксёндз закрануў тэму вусных і друкаваных інсінуацый і адчуў абурэнне супраць сваёй асобы за гэтыя меркаванні. «У мяне ёсць непахісная перакананасць, — сярод іншага пісаў ксёндз, — што рыма-каталіцкі касцёл павінен стаяць на праўдзе і любові, і касцёл перастаў бы быць самім сабой, калі б яму спатрэбілася хлусня для сваёй абароны, ці ўтойванне і несумленнасць, ці калі б касцёл цярпеў бы гэта.

…Такім чынам, я выступаю не як абаронца пратэстантызму і не супраць абароны касцёла, а супраць усё яшчэ не стыгматызаванай этыкі, якая дыктуе талераваць ці нават хваліць непачцівасць выключна з-за таго, што яна здзейснена нібыта дзеля карысці касцёла.

Калі артыкулы жырмунскага пробашча пачалі набываць вядомасць, Віленская капітула выклікала аўтара да сябе, зрабіла яму заўвагу, запатрабавала адмовіцца ад сваіх артыкулаў і надрукаваць адмову ад іх у адным з часопісаў. Ксёндз Бальцэвіч, як чалавек глыбока перакананы ў правільнасці сваіх поглядаў і як святар, супраць якога не рабілася ніякіх спроб даказаць якія-небудзь парушэнні ім кананічнага права, не мог выканаць пажаданні капітулы.

Тады быў прапанаваны іншы тэкст «адмовы». Ксёндз Бальцэвіч, са свайго боку, прапанаваў яшчэ адну дэкларацыю, у якой урачыста запэўніў, што ён цалкам падтрымлівае касцёл і мае намер стаяць на яго баку да канца жыцця. Справа была разгледжана, і было абвешчана, што капітула не можа задаволіцца такой простай дэкларацыяй, а патрабуе адмовы і цэнзуры ўсяго, што ксёндз Бальцэвіч мае намер друкаваць у будучыні. Падчас гэтых перамоваў выйшлі артыкулы, раней дасланыя ў варшаўскую рэдакцыю.

Тады адміністратар Віленскай дыяцэзіі выклікаў ксяндза Бальцэвіча і адхіліў яго ад пасады. Бальцэвіч адразу ж здаў сваю парафію і перастаў выконваць сакраманты. Пазбаўлены ўсіх крыніц даходу, літаральна без сродкаў да існавання, ён знайшоў прытулак на віленскім бруку. З-за нязгаснай хрысціянскай любові сярод шчыра набожных душ і з-за іх глыбокага пераканання ў тым, што суд Божы вышэйшы за суд чалавечы, ён атрымаў дах над галавой.

Ксяндзу Бальцэвічу нічога не заставалася, як толькі чакаць. Чакаць прыезду біскупа Ропа ў Вільню, каб абскардзіць рашэнне вышэйшай улады. Чакаць — але чаго? Біскуп быў далёка, а голад блізка. Ксёндз Бальцэвіч мог бы звярнуцца да ўласнага незвычайнага пісьменніцкага таленту, бо піша ён з выключнай яснасцю і дакладнасцю, мае вытанчаны стыль, піша з глыбокім перакананнем у тое, у што горача верыць. Ён глыбока адчувае сваю грамадскую ролю, годнасць і абавязкі. Ён мае добрую адукацыю, мае грамадзянскую мужнасць, ясны, лагічны розум, чыстую і высакародную душу. Але ксёндз Бальцэвіч маўчыць. Ён толькі хоча перадаць справу ў рукі новага біскупа і абскардзіць папярэдняе рашэнне.

Што да самога грамадства, то ксёндз Бальцэвіч патрапіў на яго суд праз прэсу, і я лічу, што грамадства павінна мець сваё ўласнае меркаванне на гэты конт».

Цікавую інфармацыю падае ў сваіх успамінах Гіпаліт Корвін-Мілеўскі:

«У той час вялікае абурэнне пабожнага грамадства выклікаў малады ксёндз Бальцэвіч, вікарый (здаецца, потым пробашч) невялікай парафіі на Лідчыне (Жырмунскай. — Л. Л.). Гэты святар распачаў у варшаўскіх выданнях палеміку са сваімі віленскімі калегамі.

Малады рэфарматар добра пісаў, але яго апаненты мелі значна большы ўплыў у віленскай капітуле. Да прадмета палемікі адразу дадалася прымешка самалюбства, і справа скончылася тым, што смелага літаратара ні больш ні менш як засуспендзілі (забаранілі служыць — Л. Л.) у сане, што для беднага вясковага пробашча азначала і грамадзянскую кару ў выглядзе галоднай смерці. Амаль што ўсе сямейныя і сентыментальныя панны шкадавалі беднага ксяндза, але «маці касцёла» лічылі, што капітула не можа быць памылковай. Справа выйшла ў прэсу.

Адначасова таленавіты Чэслаў Янкоўскі ў пецярбургскім «Краі», а ў віленскім «Весніку» добры пісьменнік Цяплоў вельмі рашуча выступілі супраць рашэння капітулы, але гэта магло толькі пагоршыць лёс ксяндза. Абодва бакі — сентыментальныя верніцы і «маці касцёла» — звярнуліся да мяне, каб я выступіў ці за беднага ксяндза, ці за аўтарытэт духоўнай каталіцкай улады. Стаўшы над сітуацыяй, якую прасцей было ўскладніць, чым улагодзіць, я вырашыў для сябе, што праблему павінен вырашыць новапрызначаны біскуп, які хутка ўжо прыедзе. Адначасова было зразумела, што новы біскуп, чужы як для дыяцэзіі, гэтак і для грамадства, верагодна, будзе тэндэнцыйна інфармаваны пабожнымі махлярамі пяра, і трэба было знайсці нейкі прыём, каб адначасова звярнуцца і да біскупа, і да грамадства. Рэдактар «Віленскага Весніка» пан Чумікоў, з якім я паразмаўляў пра гэта, адразу ж з энтузіязмам пагадзіўся надрукаваць мой тэкст, але мне, католіку і паляку, было б брыдка звяртацца да свайго біскупа па-руску. Спыніліся на тым, што я напішу біскупу Ропу па-французску, і газета надрукуе мой ліст на гэтай жа мове. Мусіў перажыць дзясятак-другі правак, бо наборшчыкі ведалі лацінскія літары, але не ведалі французскай мовы, і, нарэшце, аніводнай памылкі ў газетным тэксце не засталося.

Мой план удаўся, і ксёндз-біскуп Роп хутка адказаў мне ў спакойным тоне і на добрай французскай мове. А што датычыць справы, дык ён паступіў як сумленны пастыр і сапраўдны хрысціянін. Адклаў на нейкі час, а потым і зусім скасаваў забарону ў сане і гэтак супакоіў занадта руплівага ксяндза. Потым за свае грошы выслаў яго ў Фрайбург нібы для вучобы, а пасля недзе даў яму парафію не горшую за ранейшую».

18+

Книга предназначена
для читателей старше 18 лет

Бесплатный фрагмент закончился.

Купите книгу, чтобы продолжить чтение.