Прачытала за некалькі дзён малую па памерах кнігу філасофскіх роздумаў Максіма. Чытала па некалькі абразкоў кожны дзень, думала. Якая па велічыні вышыня думкі, што сягае ў неба! Малады аўтар, сталыя назіранні за жыццём са сваёй кватэры, нечаканыя вывады, вострыя пытанні, што прымушаюць суадносіць са сваім пражытым жыццём, пошук у сваім сэрцы адказаў на вечныя тэмы: любоў у шырокім сэнсе гэтага паняцця, давер людзям і Богу, сэнс быцця на грэшнай зямлі... Уражвае розум Максіма, інтэлігентнасць душы, што не купіш за вялікія грошы. Толькі асяроддзе , гены ад дзядоў, бацькоў, выхаванне і любоў, што акружае аўтара здольны зрабіць сапраўды цуд, якім з'яўляецца Макім Бацкалевіч. Трэцяя кніжка на рускай мове - знак духоўнага росту аўтара. Духоўнага росту ён зычыць сваім чытачам. Застаецца сказаць яму: "Максім, ты патрэбен гэтым людзям, пішы, добры анёлак, узрушвай наша балота "жыць, як набяжыць". Чытаць цябе будуць не ўсе, толькі тыя, хто любіць думаць, пазнаваць, адкрываць новае, мяняцца. Твая проза інтэлектуальная, філасофская для такіх жа людзей. Няхай добры Бог праз Духа Святога дае табе натхненне, фізічныя сілы кожны дзень. Мы за цябе молімся пастаянна. З Богам!