Об авторе

Габрыэля Альбіна Гюнтэр, у шлюбе княгіня Габрыэля Пузына — пісьменніца і мемуарыстка з Ашмяншчыны. Нарадзілася ў сям’і графа Адама Гюнтэра (1782—1854) і графіні Аляксандры Тызенгаўз (каля 1790—1843). Да шлюбу жыла ў маёнтку яе бацькі Дабраўляны. Тут бывалі Ігнат Ходзька, Антоні Эдвард Адынец, Ян Рустэм, Андрэй Снядэцкі, Марыя Шыманоўская, Тамаш Зан. У 1850-я г. яе гасцямі ў маёнтку мужа Гарадзілава (каля Маладзечна), былі Уладзіслаў Сыракомля, Станіслаў Манюшка, Эдвард Жалігоўскіі іншыя.