16+
Сны аб Беларусi

Объем: 126 бумажных стр.

Формат: epub, fb2, pdfRead, mobi

Подробнее

***

Зноў ноч разлiлася па наваколлi,

Месяц празрысты на небе заззяў.

Ен глянуў унiз на жытневае поле —

Абеларусiўся.


Бусел з сабой, адлятаючы ў вырай,

Спевы пачутыя летам узяў,

Як напамiн аб жаданых мясцiнах.

Абеларусiўся.


Вабяць у шлях невядомыя землi —

Еўропа, амерыка, азiя ўся.

Ды мне тут утульней, вальготней, напэўна

Абеларусiўся.


Хай пазабыў крыху матчыну мову,

Ад гучнага «Р» не пазбаўлюся.

Яно прыкiпела на генным узроўнi.

Абеларусiўся.

***

Так i жывем, не гледзячы на крызiсы.

Усе пры справе ад святла да цемры.

I падлiчыўшы часам плюсы, мiнусы,

Мы разумеем, што не ўсе так дрэнна.


Так i жывем. На бога, чорта лысага,

Цi на кагосьцi там не спадзяемся.

Шукаем дзе б утульней прытулiцца нам,

Але ў сваiх мясцiнах застаемся.


Так i жывем. I клопаты штодзенныя

Перамяжаем з мараю прыемнай.

Кiруемся адвечнымi законамi,

Замацаваных на ўзроўнi генным.


Так i жывем. У горы альбо радасцi

Кiпiць заўседы шчодрае застолле.

Без уселякай выхвальбы, без зайздрасцi.

Нам некалi i думаць пра такое.


Так i жывем. Хвалюемся, змагаемся,

Лятаем, хоць зусiм не маем крылаў.

Калi ж жыцце да скону наблiжаецца,

Пытаем неба, а цi так мы жылi?

***

Адшукаю сабе пакаранне,

Перастану зусiм паважаць,

Калi пару радкоў пра каханне

Я не здолею напiсаць.


Сваiм творам я ўразiць гатовы.

Справа звыклая, ды наяву

Сачынiць не адолеў нi слова,

Дурнiў толькi дарма галаву.


Дзе падзелась натхненне? Чамусьцi

(I не ведаю, як вам сказаць),

У мяне на паперы пачуццi

Не выходзiць адлюстраваць.


Хай не выканаў я абяцанне,

Не таму, што трапло цi лайдак.

Я магу. Толькi вось пра каханне

Не жадаю пiсаць проста так.

***

Б«ецца мятлiк у вакно,

Хлопае крыламi,

Толькi вось на волю шкло

Яго не пускае.


Што, дурная галава,

Ты забыўся ў хаце?

Заляцеў ты да святла

I свабоду страцiў.


Шкло мiж ею i табой.

Няма вызвалення!

I падман празрысты той

Не дае надзеi.


Што ты думаў? Што хацеў,

Калi ты, свавольнiк,

У памяшканне заляцеў,

А назад не здолеў?


Намагаешся, скрабеш

Перашкоду ўпарта.

Толькi намаганнi ўсе

Нiчога не варты.


Думаеш, што ты герой?

Анi ў якiм разе!

Вось i бiся галавой,

Калi з ей не ладзiш.

***

Я выдумаў краiну мрой,

Дзе ўсе яскрава i шыкоўна.

Ды на здзяйсненне мары той

У лесу не спытаў дазволу.


I ен (абразiўшысь на што?)

Са мною болей не сябруе.

Часам успомнiць i назло

Мне непрыемнасцi даруе:


— Жывi ў сваей краiне мар,

Ты гэтага жадаў калiсьцi.

Чаму ж ты столькi год запар

Узносiш мне свае малiтвы?


Хацеў ты славы, ўзнагарод?

А вынiку вось не прадбачыў.

Чаму ж мяне ты аднаго

Абвiнавачваеш у няўдачах?


Як не цурайся, не мiнеш

Добрую долю цi благую.

Ты на каленях прыпаўзеш

I я табе ўсе дарую.


Што ж тычыцца мрой дзiўных тых,

Без iх жыцце было б заганай.

Я iх выконваю заўжды,

Калi я нават не ў пашане.

***

Жыцце цягне на захад, а сэрца на ўсход.

I нiяк iм не дагаварыцца.

Не хачу ўспамiнаць безлiч прожытых год,

А яны не жадаюць забыцца.


Жыцце крочыць наперад, а памяць назад

Павяртаецца ноччу бяссоннай.

Што наперадзе мо зацiкавiць наўрад,

А ў мiнулым даўно ўсе вядома.


Жыцце верне направа, а я ў бок другi,

Хоць i ведаю, ўцекi дарэмны.

Бо, куды не збягай, усе роўна я з iм

У пазначаным пункце сустрэнусь.

***

З«ездiць бы туды i паглядзець,

Як жывуць у тым замежжы людзi,

Што сабе гатуюць на абед,

П«юць якiя лекi пры прастудзе.


Колькi там у кожнага машын.

I якое абуванне носяць,

Калi дождж пальецца i аб чым

Гутараць, калi прыходзяць госцi.


Мне ў чужой краiне цiкавей

Не музеi, поўныя турыстаў,

А якая там трава расце

I ў якiм баку сонца садзiцца.


Чым там пахне вечар за вакном

I якiя зоркi ў небе ззяюць,

I якiя казкi перад сном

Неслухам бацькi распавядаюць.


З«ездiць бы туды, звярнуць у бок

Ад мясцiн вядомых па расказах,

Каб убачыць самаму жыцце

Мо вельмi падобнае на наша.

***

Прабач, што не сказаў я слоў ласкавых,

Якiя ты пачуць хацела.

I што прызнаннi ў каханнi

Выходзяць лепей на паперы.


Прабач, што я не выканаў жаданнi,

Якiя абяцаў калiсьцi.

Завеў у край расчаравання

I не знайшоў дагэтуль выйсця.


Прабач, што не зрабiў цябе шчаслiвай,

Што дараваў адны сумненнi,

Што нават не хапiла сiлы

Агучыць гэта прабачэнне.

***

Вось чаго нiколi не рабiў,

Не таму, што я лайдак цi невук,

Я нiколi сена не касiў,

Проста не было ў тым патрэбы.


Вось чаго нiколi не хацеў.

Дык увесь свой век пражыць спакойна.

I таму спяшаўся i ляцеў,

Не сябруя часам з галавою.


Вось чаго нiколi не змагу,

Кiнуць кут, радзiмай што завецца.

Нават калi я адтуль збягу,

Назаўжды там сэрца застанецца.

***

Лiпiна ўпрыгожылася золатам,

Ей зялены колер не па густу.

Чырванеюць яблыкi ад сораму,

Гледзячы на гэткае распутства.


Пэўна яна штосьцi пераблытала,

Захацелась ей чароўных красак.

Толькi наглядзеўшыся на лiпiну,

За вакном мiнае Спас за Спасам.


Яблыкi на наваколле дзiвяцца,

Здарылася што, не разумеюць

I размораныя сонцам жнiвеньскiм

На галiнках сумна чырванеюць.


Месяц усе вышэй вiсiць над хатаю,

Толькi зараз я заўважыў гэта

I, наеўшысь сарамлiвых яблыкаў,

Разумею — адыходзiць лета.

***

Што мяне цягне на вандраваннi?

I чаго я баюсь не паспець?

Цi ў жыццi няма iншых жаданняў,

Як кудысьцi iсцi цi ляцець?


Што мяне цягне ў чужыя краiны?

Чым прывабiў замежны альянс?

Прырода? Палацы? Альбо магазiны?

Дык такога хапае i ў нас.


Што мяне цягне нястрымна ў далеч?

Мо багацце? А мо прыгажосць

Невядомую, дзiуную там адшукаю,

Цi быць можа iншае штось.


Што мяне цягне пасля тых блуканняў

Да знаемых i звыклых мясцiн?

Пэуна таму, што ў сваiх вандраваннях

Лепш кутка я не здолеў знайсцi.

***

Пагуляць бы так, каб на душы

Суму не вялося болей.

Пабываць бы там, дзе я не быў,

Дзе не апынусь нiколi.


Пакахаць бы так, каб аб адной

Сэрцайка ўвесь час журылась.

Адшукаць бы тое, што даўно

Страчана, сплыло, згубiлась.


Паспытаць бы тое, што ў жыццi

Думкi чысцiней напоўняць.

I пажыць бы так, напрыканцы

Каб было пра што мне ўспомнiць.

***

У жыццi я ўсе пазнаў i зведаў.

Шчасця i нягод досыць хапала.

Ўсе было — што трэба, што не трэба,

Ды душа штось большага чакала.


Вандраваў я па чужых краiнах

I блукаў па розных закавулках,

Каб знайсцi куток, што сэрцу мiлы,

Ды душа не ведала прытулку.


Навучыўся кiраваць я часам,

Ратавацца ад тугi i болю,

Дараваць усiм, усе, адразу,

Ды душы ўсе не было спакою.


Калi ж мой апошнi час настане,

I паклiча божанька ў нябесы,

Як належыць, як усiм прыстала,

Душа зноўку запярэчыць лесу.

***

Разлiлася рэчанька,

Ой, не перайсцi.

Пакахала дзеўчына

Першы раз у жыццi.


Не спяшайся, рэчанька,

У далекi край.

Не хвалюйся, дзеўчына,

Слез не лей дарма.


Зашумела рэчанька,

Човен панясла.

Зажурылась дзеўчына,

Стала не да сна.


Не шумi ты, рэчанька,

Чыстая вада.

Не журыся, дзеўчына,

Гэта не бяда.


Ў«ецца, ў’ецца рэчанька

Памiж берагоў.

Ты паслухай, дзеўчына

Сэрцайка свайго.


Разлiлася рэчанька,

Ой, не перайсцi.

Пакахала дзеўчына

Першы раз у жыццi.

***

Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоў

Есць мясцiна, абраная лесам.

Прывячае там шэргат сасновых бароў,

Мятны водар мурожных пакосаў.


Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,

Дзе да берага ласцiцца мора.

Там надзеi маi, там маi каранi,

Там пазнаў я i шчасце i гора.


Часам вабяць замежных спакус мiражы

I прыгоды бясконцых вандровак.

Але што там не думай, што там не кажы,

Мне нiкуды не дзецца ўсе роўна


Ад кутка, што знаемы з маленства майго,

Дзе мiж сосен хаваецца рэчка.

Наблукаўшысь, вяртаюсь туды зноў i зноў,

Хай не сам, а душою i сэрцам.

***

Я не скаржусь на лес свой няўдалы.

Што мне дадзена, тым ганаруся.

Шчасця, радасцi, гора навалам.

Калi хочаш, з табой падзялюся.


Слезы — добра. Шанцуе — прыемна.

Як належнае гэта прымаю.

I тугу адганяю прэч спевам.

Калi хочаш, табе праспяваю.


На мой век уселякага досыць.

А калi табе штось не хапае,

То сваiм недарэчлiвым лесам,

Калi хочаш, з табой памяняюсь.

***

Зыходзiць дзень стамiўшыся ад спекi,

Хаваецца ў няхожаным бары.

I, каб нiхто iх не дастаў, высока

Запальвае ноч зоркi-лiхтары.


Зыходзiць дзень. Раптоўна цi наўмысна

Малюе чырванню на шкле вакон.

I ноч пацiху гойдае калыску,

Дзе прытулiўся мой чароўны сон.


Зыходзiць дзень. Без доўгiх развiтанняў.

Мо невядома ветлiвасць яму?

Зыходзiць дзень, а з iм мае жаданнi,

Што зранку атлумiлi галаву.


Зыходзiць дзень, бо i яму патрэбна

Адпачываць i назапашваць моц,

Каб ранiцой гасiць зоркi на небе,

Што з вечара там запалiла ноч.

***

Каб вялiсь у вашай хаце

Дабрабыт i згода,

У вакенца каб свяцiла

Сонейка заўседы.


Каб дарыў свае напевы

Вам зялены гай,

Не хадзiце, дзеўкi, замуж

За нялюбага.


Каб вам вочы не калолi

Чужы лад i шчасце,

Каб мiнулi вашу хату

Гора i напасцi,


Каб суседкi не насiлi

Плеткi па вуглам

Не хадзiце, дзеўкi, замуж

За нялюбага.


Каб ад болю i сумоты

Сэрца не шчамiла,

У галаву не лезлi думкi

Што жыцце пастыла.


Каб не ведалi нiколi

Лiха лютага,

Не хадзiце, дзеўкi, замуж

За нялюбага.

***

На пачатку лiпеня,

Сонейкам сагрэты,

Пах духмяны лiпавы

Напаiў паветра.


Зпешчаны нябесамi,

Ветрам зачарованы

Плаве па-над вескаю

Водар непаўторны.


Нават у самiм горадзе,

Памiж вулiц шумных

Пах дзiвосных кветак

Перабiў парфумы.


Сяду я пад лiпiнай,

Сэрца зашчамiла.

Скажу дзякуй лiпеню

За такое дзiва.


Набяру ў мяшэчак

Я духмяных кветак,

Каб прыдбаць узiмку

Успамiн пра лета.

***

Расквiтнела шыпшына ля плоту,

Разгарэўся ружовы пажар.

Ад усiх я збягаю ўпотай

У краiну няздзейсненных мар.


Я там быў разоў сто ўжо, не меней.

Пiў ваду з жыватворных крынiц.

Там забытыя сумныя ценi

Набываюць знаемы абрыс.


Там жыцце не залежыць ад часу,

Там няма звыклай мне мiтуснi.

Там здзяйсняюцца быццам у казцы

Нават самыя дзiўныя сны.


Там давольны i пэўна шчаслiвы

Я блукаю мiж страчаных мрой.

I плыве следам водар шыпшыны,

Дараваны свавольнай вясной.

***

Няма слез. Унутры штось зламалась.

Зразумець не магу ў чым прычына.

I з таго што было засталося так мала.

У асноўным аднi ўспамiны.


Няма слоў. Яны скончылiсь проста.

Страцiў iх на хлусню i пытаннi.

I з таго што было дараваны мне лесам

Несканчоныя толькi жаданнi.


Няма сноў. Вочы засцiла цемра.

I няма нi прасвету, нi выйсця.

I з таго што было намагаюсь дарэмна

Я абраць хаця б крыху карысьцi.

***

Чаго мне не хапае ў жыццi?

Здаецца есць i тое i другое.

А я не здолею сябе знайсцi.

Рукам i галаве няма пакою.


Не здолею адзiны шлях абраць.

Так i блукаю я па завуголлях

I намагаюсь штосьцi адшукаць,

Незадаволены самiм сабою.


Зайздрошчу тым, каго шануе лес,

З маленства хто ў фартуны ў пашане.

Але, што за жыцце без мар, без слез,

Без поспехаў, падзеняў, без жаданняў?


Так i жыву. Цi наяву, цi ў сне

За нейкай дзiўнай марай крочу следам,

Не ведая, чаго не ймецца мне?

Чаго яшчэ ў жыццi мне гэтым трэба?

***

Калi зноў апынюся не ў пашане,

Заблытаюся ў марах цi iлжы,

Напоперак няздзейсненным жаданням

Я буду жыць.


Калi зноў лес мне надышле нягоды,

Калi да справы сэрца не ляжыць,

Не гледзячы на тыя перашкоды,

Я буду жыць.


Парад бясконцых я не разумею:

Аб тым не думай, гэта не кажы!

I так, як мне патрэбна, як умею

Я буду жыць.


Калi ж i мой апошнi час настане,

I ў далечы растануць мiражы,

У сваiх вершах, казках i паданнях

Я буду жыць.

***

Сонца хiлiцца да долу.

Дзесьцi на краю сяла

Птушка цвыркае на холад,

А мне хочацца цяпла.


Па вясновым небе шэрым

Ходзяць хмары чарадой.

Непагадзь у сэрца ў'елась

Сапсавала мой настрой.


Вецер вые так жалобна,

Нiбы поп пяе псалмы.

I ў вакенца так сумотна

Крохкi грукае язмiн.


Мокра, золка i тужлiва.

Вось табе i месяц май.

Крычыць птушка сiратлiва:

Пацяплення не чакай.


Сонца яблыкам чырвоным

Закацiлася за дах.

Надакучыў гэты холад.

Хачу лета i цяпла.

***

Усе мiне. Зiмовыя завеi

I гэты сумны пабруднеўшы снег.

I несканчоныя надзеi —

Усе мiне.


Усе мiне. Пакрыху, цi адразу.

I не пабачыш болей у ва сне

Дзен пазабытых з цягам часу.

Усе мiне.


Усе мiне. I гэты лес няумольны,

Што меней песцiць, усе болей б’е.

I стан тугi i непакою —

Усе мiне.


Усе мiне. Галовы пасiвеюць,

Жыцце i праца спiны пасагне.

I азiрнуцца не паспееш —

Усе мiне.

***

Сонца схiлiлась за дах,

Чэрвень над вескай звiнiць.

Кнiгаўка плача ў лясах,

Просiць гаротная пiць.


Змоукне i зноўку пачне

Ценькаць i ўдзень i ўначы.

Кнiгаўка плача, а мне

Нечым ей дапамагчы.


Я ж не якiсьцi там бог.

I нават не чараўнiк.

Птушка галосiць. Здалек

Чутны яе сумны крык.


I я засмучоны хажу

Сярод несканчоных лугоў.

Кнiгаўка просiць дажджу.

Толькi дзе узяць мне яго?

***

I мне нiкуды ад яе не дзецца,

Яна зноў расхвалюе неўзабаве

I без таго расхрыстанае сэрца

Мая шматпатрабуючая памяць.


Падзеi, людзi знiкнуць ў мiнулым.

Старыя казкi больш не зацiкавяць.

Але абудзiць мроi, што паснулi

Мая неўраўнаважанная памяць.


Закрэслю. Адмахну. Пайду на прынцып.

Але, нiбы жыцця апошнi шанец,

Трымцiць лiсцем чырвоным на галiнцы

Мая непадначаленная памяць.

***

Вочы сiнiя, косы русыя,

Смех званочка любога званчэй.

Абыйдзi ўвесь свет, беларусачкi

Адшукаеш наўрад прыгажэй.


Не шкадуючы свае ручанькi,

Цi ў гарод, цi то ў поле, цi ў лес.

Што ты там нi кажы, беларусачкi

Лепш за ўсiх iншаземных нявест.


Непаўторнае, мiлагучнае.

Я з маленства табой ганарусь.

Бо iмя твае, беларусачка,

Надала мацi Белая Русь.

***

Раззлавалася завея,

Не спынiцца анiяк.

Я i без таго шалею,

Ну а з ею проста жах.


Надакучылi парады,

Надакучыла зiма.

Ў галаве няма парадку.

Ну а тут яшчэ яна!


А завея мiтусiцца,

Завывае за вакном.

Ну калi ж ты супынiшся?

Мне абрыд твой нудны стогн.


Непакой трывожыць сэрца.

Я пакрыўджан на ўвесь свет.

Ну чаму табе не ймецца?

Чым абразiлi цябе?


Як змагацца з гэткiм лiхам,

Калi не ў ладах з сабой?

Што завея? Хутка сцiхне,

Як i дрэнны мой настрой.


Турбаваць болей не стане,

Што адолець не паспеў.

Будзе зноў зiма ў пашане

I завеi сумны спеў.

***

Стогнуць у печы смалiстыя дровы,

Бульба пыхкае ў чыгуне.

Дзякуй богу, пакуль што здаровы.

Праўда спрыт не такi, як раней.


Надзялiла жыцце вельмi шчодра.

Бесплатный фрагмент закончился.

Купите книгу, чтобы продолжить чтение.